На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі аўдыту эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай маёмасці ў сістэме аховы здароўя Асіповіцкага раёна. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Аляксей Іглікаў.
Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер» пройдзе ў Магілёве 31 кастрычніка – 5 лістапада. Усе канцэрты будуць праводзіцца на пляцоўцы Палаца культуры вобласці. Пачнецца музычны форум з юбілейнага канцэрта гурта «Любэ».
Каля 970 гаражоў плануюць знесці на тэрыторыі гаражнага кааператыва «Спадарожнік – 2008» (масіў у раёне абласной бальніцы) у сувязі з будаўніцтвам пуцеправода-дублёра вуліц Якубоўскага –Загарадная шаша ў Магілёве. Праект абмяркоўваўся на нарадзе ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 28 кастрычніка 2019 года нумар 722, паведамляецца на сайце урада.
Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання і Азербайджанскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве. Пра гэта паведамляецца на сайце МДУХ.