Прэм’еру спектакля «Апошнія сведкі» па матывах аднайменнай кнігі лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланы Аліксіевіч рыхтуе Магілёўскі абласны драмтэатр. Прэм’ера адбудзецца 24 і 25 кастрычніка. «Сімфонію недзіцячых успамінаў» на малой сцэне тэатра ставіць запрошаны рэжысёр Уланмырза Карыпбаеў. У спектаклі сабраны ўспаміны людзей, чыё дзяцінства пакалечыла Другая сусветная вайна. У аснову пастаноўкі леглі апавяданні з кнігі, а таксама рэальныя гісторыі артыстаў і іх родных, якія перажылі вайну.