RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Фотавыстава «Мой родны кут» прадстаўлена ў Магілёве

Передвижная фотовыставка «Мой родны кут», приуроченная к Году малой родины, работает в Могилеве. Об этом сообщили в государственном предприятии «Киновидеопрокат».

Міліцыя Магілёўскай вобласці забяспечвае кантроль падчас уборачнай кампаніі

У Беларусі пачалі ўборку новага ўраджаю. Адна з прыярытэтных задач праваахоўнікаў – прафілактыка і спыненне злачынстваў і правапарушэнняў, забеспячэнне бяспекі дарожнага руху ў сферы аграпрамысловага комплексу, паведамілі ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Лазневых спраў майстры з пяці краін збяруцца на «Вялікай бард-рыбалцы»

Лазневае свята «Лазенькі-2019», якое праходзіць падчас Х Міжнароднага музычнага фестывалю «Вялікая бард-рыбалка» 26-27 ліпеня, збярэ майстроў лазні з пяці краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Латвіі, паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.

У Клічаўскім раёне службовая аўчарка дапамагла знайсці хлопчыка, які заблудзіў у лесе

У Клічаўскім раёне службовая аўчарка дапамагла знайсці 12-гадовага хлопчыка, які заблукаў у лесе. Пра гэта распавяла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

З пачатку года ў жылым сектары Магілёва замянілі 100 ліфтаў

З пачатку года ў жылым сектары Магілёва замянілі 100 ліфтаў. Пра гэта на планёрцы ў гарвыканкаме распавёў генеральны дырэктар Упраўлення камунальнымі прадпрыемствамі горада Андрэй Кіблоў.

Акрамя гэтага, завершаны работы па замене 121 «пераходзячага» з 2018-га года ліфта.

На добраўпарадкаванне пусткі ў дварах вуліцы Цярохіна ў Магілёве вылучаць каля Br400 тыс.

На пустцы ўнутры двароў вуліцы Цярохіна ў Магілёве плануюць добраўпарадкаваць пляцоўку з зонамі адпачынку. Праект абмяркоўваўся на планёрцы ў гарвыканкаме.

Пераможцаў і прызёраў II Еўрапейскіх гульняў ушаноўвалі ў Магілёве

У Палацы культуры вобласці сёння прайшла ўрачыстая цырымонія ўшанавання пераможцаў і прызёраў II Еўрапейскіх гульняў – прадстаўнікоў нацыянальнай зборнай Магілёўшчыны.

Магілёўшчына – лепшая вобласць у рэспубліцы па арганізацыі канцэртнага і тэатральнага абслугоўвання вяскоўцаў

Вынікі рэспубліканскага спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы арганізацый культуры па канцэртным і тэатральным абслугоўванні сельскага насельніцтва ў 2018 годзе падвялі на калегіі Міністэрства культуры.

Біятланіст Уладзімір Чапелін завяршыў кар’еру

Біятланіст Уладзімір Чапелін завяршыў спартыўную кар'еру. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў Беларускай федэрацыі біятлона.

Найбольш высокага выніку ў нацыянальнай камандзе спартсмен дамогся ў 2016 годзе, заняўшы трэцяе месца ў індывідуальнай гонцы на 20 км у шведскім Эстэрсундзе. Ён таксама прымаў удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы і Пхенчхане.