RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Уключаць днём бліжняе святло фар павінны вадзіцелі з 25 мая

У мэтах папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і ў сувязі са сканчэннем навучальнага года традыцыйна з 25 мая па 5 чэрвеня МУС праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!», паведамілі ў ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Магілёўскі фестываль аматарскіх кароткаметражных фільмаў «Словы»: работы на конкурс прымаюцца да 4 жніўня

Да 4 жніўня можна даслаць работы на трэці конкурс Магілёўскага фестывалю аматарскіх кароткаметражных фільмаў «Словы». Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.

Удзельнікі міжкантынентальнага веламарафона «Peace and unity» 27 мая наведаюць Бабруйск

Удзельнікі міжкантынентальнага веламарафона «Beibitshilik jane birlik. Peace and unity», прысвечанага Дню адзінства народа Казахстана і Году моладзі, 27 мая наведаюць Бабруйск. Для гасцей арганізуюць экскурсію па горадзе.  

Старшакласнікі Магілёва прымуць удзел у аглядзе строю і песні

Агляд строю і песні, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбудзецца 27 мая ў ліцэі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Свае ўменні і навыкі ў конкурсе прадэманструюць старшакласнікі Магілёва.

Конкурс на самую лепшую публікацыю экалагічнай тэматыкі праводзіць Магілёўскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Магілёўскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе на самую лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку.

Новы пералік адпускаемых без рэцэпта лякарстваў зацверджаны ў Беларусі

У Беларусі зацверджаны новы пералік лекавых сродкаў, рэалізуемых без рэцэпта ўрача. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым партале.

Саўмін зацвердзіў меры па рэалізацыі Дырэктывы аб развіцці вёскі

Савет Міністраў Беларусі пастановай нумар 314 ад 21 мая 2019 года зацвердзіў комплекс мер па рэалізацыі палажэнняў Дырэктывы нумар 6 «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны», паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Каля ўсіх спартыўных аб’ектаў II Еўрапейскіх гульняў будуць парковачныя месцы для інвалідаў

Парковачныя месцы для інвалідаў арганізуюць каля ўсіх спартыўных аб’ектаў II Еўрапейскіх гульняў у Мінску на адлегласці не больш за 350 м ад уваходаў. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна Рамановіч.