Магілёўская вобласць адзначае 30-годдзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Да памятнай даты 15 лютага ў горадзе на Дняпры арганізавалі святочныя мерапрыемствы. На плошчы Славы адбылося ўскладанне кветак. Урачысты мітынг-рэквіем прайшоў на набярэжнай Дняпра. У мерапрыемстве прынялі ўдзел воіны-інтэрнацыяналісты з усяго рэгіёну, кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікі грамадскасці і моладзевых арганізацый. Яны ўсклалі вянкі і кветкі да помніка-капліцы, а таксама ўшанавалі хвілінай маўчання мужнасць герояў.