Адкрыты традыцыйны рэспубліканскі турнір па спартыўнай акрабатыцы «Кіндар-сюрпрыз» праходзіць 2–7 сакавіка ў Палацы гімнастыкі Магілёва. У спаборніцтвах прымаюць удзел каманды з Беларусі, Малдовы, Украіны Расіі і Казахстана. На турніры выступаюць спартсмены ў трох узроставых катэгорыях: малодшай (атлеты 6–14 гадоў), AGE GROUP (7–16 гадоў), старэйшай (9–16 гадоў). Гонар Магілёўскай вобласці абараняюць выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву «Багіма».