Шклоўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі адсвяткаваў 3 лютага наваселле. Раней раённая санэпідслужба размяшчалася ў двух драўляных будынках 1898 і 1900 гадоў пабудовы. У будынку, дзе цяпер размясціўся райЦГЭ (вул. 70 год Вялікай Перамогі, 72-а), быў праведзены капітальны і касметычны рамонт. Работы доўжыліся каля 8 месяцаў, у тым ліку цалкам абноўлена матэрыяльна-тэхнічная база –новая мэбля, аргтэхніка, некаторае лабараторнае абсталяванне.