RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Бабруйскім раёне тэмп росту ў раслінаводстве дасягнуў 120 працэнтаў

У апошнія дні снежня прынята падводзіць вынікі, аналізаваць акалічнасці, якія так ці інакш паўплывалі на выкананне планаў, лічбы і статыстыку.

Нарматыўнае фінансаванне ўстаноў адукацыі апрабіруюць у 2020 годзе ў Магілёўскай вобласці

Пілотны праект па апрабацыі нарматыўнага фінансавання ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі рэалізуюць на працягу 2020 года ў Магілёўскай вобласці. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 26 снежня 2019 года № 912, паведамляецца на сайце ўрада.

Чароўны фантан з 34 тартоў атрымалі дзеці Магілёўскай вобласці на губернатарскай ёлцы

Чароўны фантан з 34 тартоў атрымала дзятва Магілёўскай вобласці на губернатарскай ёлцы. Вянчала салодкі сюрпрыз шакаладная мышка, пакрытая цукровай пудрай, – сімвал надыходзячага 2020 года. Сюрпрыз для хлопчыкаў і дзяўчынак па ўнікальнай рэцэптуры двое сутак рыхтавалі найлепшыя кандытары ААТ «Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай». 

Да Новага года і Калядаў у Магілёўскай вобласці арганізуюць больш за 140 кірмашовых мерапрыемстваў

Да Новага года і Калядаў у Магілёўскай вобласці арганізуюць больш за 140 кірмашовых мерапрыемстваў, дзе жыхары і госці рэгіёна змогуць набыць ёлкі, шары, падарункі, гірлянды, сімвалы 2020 года і многае іншае, паведамілі ў галоўным праўленнеі гандлю і паслуг аблвыканкама.