RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах у 2020 годзе

Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXVІ Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў горадзе Бялынічы Магілёўскай вобласці 6 верасня 2020 года, створаны пастановай Савета Міністраў ад 24 кастрычніка 2019 года № 718, паведамляецца на сайце ўрада.

Рэгіянальныя СМІ павінны ў поўнай меры выкарыстаць новыя тэхналогіі для прасоўвання свайго кантэнту – Валерый Малашка

Рэгіянальныя СМІ павінны ў поўнай меры выкарыстаць новыя тэхналогіі для прасоўвання свайго кантэнту, рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі. Свежыя ідэі, аператыўнасць і актуальнасць інфармацыі, арыентаванасць на аўдыторыю – вось тыя складнікі, якімі павінны кіравацца сродкі масавай інфармацыі.

Кіраўніцтва аблвыканкама падчас суботніка зоймецца азеляненнем тэрыторыі паблізу Магілёўскай бальніцы ХМП

Кіраўніцтва аблвыканкама падчас суботніка зоймецца азеляненнем тэрыторыі паблізу Магілёўскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц, намеснікі старшыні аблвыканкама і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык высадзяць тут каля 80 туй і іншых дрэў.

Дзяржаўныя СМІ Магілёўскай вобласці абмяркуюць у Горках фарматы і канкурэнтаздольнасць на медыярынку ў эпоху лічбавізацыі

Семінар для дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі Магілёўскай вобласці «Рэгіянальныя СМІ ў эпоху лічбавізацыі: фарматы і канкурэнтаздольнасць на медыярынку» пройдзе сёння ў Горках. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт прымае заяўкі на ўдзел у адкрытым фестывалі «Палітра творчасці»

Беларуска-Расійскі ўніверсітэт прымае заяўкі на ўдзел у адкрытым фестывалі «Палітра творчасці». Форум, прысвечаны 20-годдзю Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, пройдзе 27-29 лістапада, паведамілі ва ўстанове адукацыі.