Традыцыйная губернатарская ёлка, арганізаваная ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», сабрала 27 снежня ў абласным цэнтры творчасці больш за 600 дзяцей. У мерапрыемстве прынялі ўдзел выдатнікі вучобы, пераможцы раённых і абласных алімпіяд, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, лідары і актывісты дзіцячых грамадскіх арганізацый з усяго рэгіёна. З надыходзячымі навагоднімі святамі дзятву павіншаваў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. Затым дзецям паказалі мюзікл па матывах казкі «Спящая красавица».