У межах абласнога дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» ў Магілёўскім тэатры лялек 3 студзеня адбылося святочнае прадстаўленне для дзяцей-інвалідаў, дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія навучаюцца ў цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі рэгіёна. Каля 180 хлопчыкаў і дзяўчынак убачылі навагодні спектакль «Казка пра цара Салтана», паўдзельнічалі ў прадстаўленні ля ёлкі і атрымалі салодкія сюрпрызы ад Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд».