У Магілёўскім Палацы грамадзянскіх абрадаў падчас дабрачыннай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» 17 снежня прайшоў Калядны кадэцкі баль. Мерапрыемства ўжо стала традыцыйным, яно адбылося восьмы раз. У віхры вальса кружыліся юнакі кадэцкага вучылішча, дзяўчаты Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя №2 і студыі эстраднага танца «Эдэльвейс» цэнтра творчасці «Эверэст». Падчас свята падарункі кадэтам уручылі ганаровыя госці: прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму, кіраўніцтва вобласці, горада, праваахоўных органаў, грамадскіх арганізацый.