Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю з дня ўтварэння ваеннага камісарыята Магілёўскай вобласці, адбылося 7 снежня ў абласным цэнтры. З рук ваеннага камісара рэгіёна палкоўніка Аляксандра Гарошкіна заслужаныя ўзнагароды атрымалі больш за 50 чалавек – асабісты састаў і ветэраны. Макетаў пісталета сістэмы ТТ удастоены палкоўнік запасу Юрый Кацур, палкоўнікі ў адстаўцы Уладзімір Карасцялёў і Міхаіл Пяшко.