IV дабрачынны тэлемарафон «Нашы дзеці» праходзіць сёння ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 4. «Магілёў»». Ён праводзіцца ў межах абласнога дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», які арганізуе абласное аддзяленне«Беларускага дзіцячага фонду». У тэлестудыю прыйдзе каля 50 гасцей. У іх ліку – дэпутаты, прадстаўнікі працоўных калектываў, бізнесмены, валанцёры, дабрачынцы. Яны на справе падтрымалі ідэю дабрачыннай акцыі, ахвяравалі грошы на рахунак дзіцячага фонду, падрыхтавалі падарункі.