Магілёўскі Міжнародны марафон прайшоў у нядзелю, 1 кастрычніка, у Магілёве. У спаборніцтвах было зарэгістравана больш за 5 тысяч удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Кітая. Яны выступалі ў трох дыстанцыях: 2,7 км, 10 км і 42,195 км. Таксама ўпершыню праводзіліся «Сямейныя забегі» для дзяцей да 12 гадоў і іх бацькоў. Забегі стартавалі на плошчы Славы, і далей прайшлі па гарадскіх вуліцах, набярэжнай Дубравенкі, парку культуры і адпачынку «Падміколле».