Магілёўскай вобласці ёсць чым ганарыцца: нягледзячы на капрызы надвор'я, удалося атрымаць важкі каравай. У стратэгіі развіцця АПК рэгіёну - пастаяннае абнаўленне машынна-трактарнага парка, планамерная работа з гатункавым складам асноўных сельгаскультур, удасканаленне структуры пасяўных плошчаў, рацыянальнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў. Аб выніках уборачнай кампаніі і пунктах росту раслінаводства ўласны карэспандэнт «СД» распытаў першага намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргея Савіцкага.