У Бабруйску ў галоўнае свята краіны - Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь - нарадзіліся пяцёра малых - адзін хлопчык і чатыры дзяўчынкі. Мамы ўжо далі дзецям імёны: Эмілія, Кірыл, Амелія, Адэль і Уладзіслава. Дарэчы, дзве бабруйчанкі сталі маці ў першы раз, а тры жанчыны здабылі шчасце мацярынства ў другі раз.