RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

У Магілёўскай вобласці ўбрана ўжо чвэрць плошчаў азімага ячменю з амаль 27 тысяч гектараў

Запатрабаваны вышэйшы пілатаж. Як у «Радзіме»...

Акцэнт жывёлаводаў і аграномаў рэгіёну па захаванні аб'ёмаў малака ва ўмовах дэфіцыту травастою - на рацыянальнае выкарыстанне зялёных кармоў

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама правядзе 14 ліпеня прамую тэлефонную лінію

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 14 ліпеня будзе арганізавана прамая тэлефонная лінія па пытанні правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы.

«Развіццё спорту ў малых гарадах важна для будучых перамог». Трэнер на сустрэчы з прэзідэнтам НАК у Шклове

Развіццё спорту ў малых гарадах важнае для будучых перамог. Такім меркаваннем падзяліўся трэнер-выкладчык па вольнай барацьбе СДЮШАР Шклоўскага раёна Пётр Табуноў у час сустрэчы выхаванцаў школы з прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктарам Лукашэнкам.

Выпуск 07.07.2023

Беларуская

Сустрэчы, якія зараджаюць на перамогі. Ірына Курачкіна дала майстар-клас юным барацьбітам Шклоўскага раёна

Сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Токіа-2020 па жаночай барацьбе, ураджэнка Магілёўскай вобласці Ірына Курачкіна правяла майстар-клас для юных барацьбітоў СДЮШАР Шклоўскага раёна.

Работнікі АСВОДа ў Асіповіцкім раёне выратавалі дзяўчыну, якая танула

У Асіповіцкім раёне работнікі АСВОДа выратавалі дзяўчыну, якая танула. Пра гэта расказалі ў Магілёўскай абласной арганізацыі АСВОД.

Прэзідэнт НАК расказаў юным барацьбітам у Шклоўскім раёне аб спартыўных дасягненнях юнацтва

Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктар Лукашэнка сустрэўся з юнымі барацьбітамі і трэнерамі СДЮШАР Шклоўскага раёна - усяго каля 30 чалавек. Сяброўскія зносіны адбыліся ў зале барацьбы ўстановы, дзе гэтым відам спорту пяць гадоў займаўся кіраўнік НАК.

Што стане падставай для страты беларускага грамадзянства, растлумачылі ў МУС

З 11 ліпеня ўступаюць у сілу змяненні і дапаўненні ў закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь». Яны закранаюць шэраг навацый, звязаных з удасканаленнем заканадаўства ў сферы грамадзянства. Аляксей Бягун расказаў аб навацыі, звязанай з увядзеннем новай падставы для страты грамадзянства Беларусі.

Вахта памяці працягваецца ў Быхаўскім раёне (відэа)

Арганізатарам пошукавай вахты ў Быхаўскім раёне традыцыйна выступае Магілёўскі абласны клуб «Вікру», удзельнічае таксама 52-і асобны спецбатальён міністэрства абароны. Да пошукаў далучыліся ўсе, каму неабыякавая гісторыя: пошукавікі са Жлобіна, Мінска і Тульскай вобласці Расіі, школьнікі з Быхава і Магілёва. На гэты момант пашукавікі паднялі астанкі 11 без вестак зніклых чырвонаармейцаў у гады ВАВ і знайшлі 4 медальёны.

Сямейны сельгаспраект «Уладар вёскі» зменіць фармат

Аргкамітэт разгледзіць новы фармат правядзення рэспубліканскага фіналу сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар вёскі», паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Вераніка Гудкова.