RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Дворнік 29 лістапада правядзе асабісты прыём грамадзян у Бабруйскім райвыканкаме

Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Андрэевіч Дворнік 29 лістапада з 14.00 да 15.30 правядзе асабісты прыём грамадзян у Бабруйскім райвыканкаме (вул. Пушкіна, к. 215 а, малая зала).

Папярэдні запіс на прыём па тэлефонах: (80225) 70 14 50, 72 05 09.

Універсальны кірмаш «Калядны гасцінец» пройдзе ў Бабруйску 12–15 снежня

Універсальны кірмаш «Калядны гасцінец» пройдзе ў Бабруйску 12–15 снежня. Ён разгорнецца ў мясцовым Палацы мастацтваў.

Пакупнікам прадаставяць шырокі асартымент тавараў рознага профілю, прадукцыю для дома і сям’і (адзенне, абутак, галантарэя, сувеніры, посуд, цацкі), а таксама прадукты харчавання. Тут кожны зможа знайсці падарунак сабе і сваім блізкім да Новага года.

Фотавыстава аўтарскіх навагодніх паштовак пройдзе ў Магілёве

Фотавыстава аўтарскіх навагодніх паштовак упершыню пройдзе ў Магілёве, расказала арганізатар праекта вядомы магілёўскі фотажурналіст Ірына Савосіна.

Прэм’ер-міністр Сяргей Румас уручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам Магілёўскай вобласці

Галоўнаму рэдактару інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» Святлане Шутавай уручана медаль Францыска Скарыны. У ліку ўзнагароджаных экс-начальнік упраўлення адукацыі Магаблвыканкама Уладзімір Рыжкоў, дырэктар Магілёўскай абласной філармоніі Дзяніс Шаблінскі, дырэктар Магілёўскага драмтэатра Андрэй Новікаў.

У Магілёве пакажуць нідэрландскія фільмы на беларускай мове

Дні нідэрландскага кіно пройдуць у Магілёве 27 лістапада, 4 і 11 снежня. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі Магілёўскага дзяржаўнага прадпрыемства «Кінавідэапракат».

Прамую лінію правядзе 29 лістапада намеснік начальніка Магілёўскай мытні Вікторыя Альшэўская

Прамую лінію правядзе 29 лістапада намеснік начальніка Магілёўскай мытні Вікторыя Аляксандраўна Альшэўская. З 14.00 да 16.00 па нумары тэлефона (80222) 29 90 03 насельніцтва рэгіёна зможа задаць кіраўніку пытанні.

Навагодняя ілюмінацыя ў снежні ўпрыгожыць новыя арт-аб’екты каля палаца Пацёмкіна

На новых арт-аб’ектах каля палаца Пацёмкіна навагодняя ілюмінацыя зазіхаціць у першыя дні снежня. Як паведаміў дырэктар гістарычнага музея Крычава Уладзімір Мішчанка, зараз поўным ходам ідзе падрыхтоўка да свята. У палацы па традыцыі дадуць серыю навагодніх паказаў, а наведаюць іх сотні гасцей, дзяцей і дарослых.

Магілёўскі парк «Падніколле» атрымаў высокую ацэнку на фестывалі «Архітэктурная восень-2019»

Магілёўскі парк «Падніколле» атрымаў высокую ацэнку на фестывалі «Архітэктурная восень-2019». Мерапрыемства арганізаваў Беларускі саюз архітэктараў. Творчы калектыў інстытута «Магілёўграмадзянпраект» стаў уладальнікам дыплома 1 ступені і медалі ў намінацыі «Ландшафтная архітэктура і вулічны дызайн».