У сярэдняй школе №31 29 лістапада старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык правёў сустрэчу з жыхарамі мікрараёна Юбілейны. У абмеркаванні пытанняў развіцця адукацыі, будаўніцтва новых аб'ектаў аховы здароўя і сацыяльнай сферы таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка, кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна г.Магілёва Аляксей Багайчук, начальнік упраўлення па адукацыі гарвыканкама Ірына Новікава.