RU BY EN 中文
Twitter Instagram

грамадства Subscribe to RSS - грамадства

29.04.2020 - 16:13

У Беларусі з 1 мая ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) праведзены пераразлікі сацыяльных пенсій, надбавак і павышэнняў, даплат пенсіянерам ва ўзросце больш за 75 гадоў, сацыяльных пенсій, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

29.04.2020 - 16:11

Новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 23 красавіка 2020 года нумар 39, паведамілі ў Мінпрацы і сацабароны.

Так, мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек з 1 мая па 31 ліпеня ў разліку на месяц складзе Br406,04 (з 1 лютага па 30 красавіка дзейнічаў адпаведны памер МСБ у памеры Br374,89).

29.04.2020 - 16:10

У Беларусі з 1 мая вырасце сума дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

29.04.2020 - 12:28

За выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося 13 пажараў. На жаль, не абышлося без гібелі, – паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Позняе выяўленне пажару не пакінула шанцаў на выратаванне 84-гадовай жыхаркі в. Тушкава Горацкага раёна. Мясцовыя жыхары ўбачылі агонь, калі жыллё ўжо палала. На падлозе ў адным з пакояў без прыкмет жыцця была знойдзена гаспадыня. Загінулая пражывала адна. Прычыну, па якой пачаўся пажар, яшчэ трэба будзе высветліць спецыялістам.

24.04.2020 - 12:05

Камунальныя палівальныя машыны задзейнічалі для санітарнай апрацоўкі растворам хлоркавай вапны асфальтаваных пакрыццяў ва ўсіх гарадах Магілёўскай вобласці. Гэта адна з дадатковых мер па папярэджанні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

24.04.2020 - 09:56

Кіраўніцтва аблвыканкама падчас рэспубліканскага суботніка зоймецца азеляненнем тэрыторыі паблізу сярэдняй школы № 45 Магілёва. 25 красавіка тут высадзяць каля 100 туй і іншых дрэў.

23.04.2020 - 10:47

Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскай вобласці Андрэй Заблоцкі, у найбліжэйшую суботу ва ўстановах адукацыі будзе звычайны навучальны дзень.

«У гэты дзень рэкамендавана арганізаваць навучальны працэс у выглядзе стымулюючых заняткаў па асноўных вучэбных прадметах (матэматыка, мовы, хімія, фізіка і г. д.), – адзначыў Андрэй Заблоцкі. – Таксама, улічваючы, што 25 красавіка абвешчаны рэспубліканскі суботнік, будзе наводзіцца парадак у саміх навучальных установах і на прылеглых тэрыторыях».

23.04.2020 - 09:56

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі 23 красавіка з 10.00 да 12.00 правядзе электронны кірмаш вакансій.

Згодна з інфармацыяй на сайце камітэта, электронны кірмаш вакансій будзе даступны на сайце e-vacancy.by. Такая паслуга прапануецца ўсім жыхарам краіны і значна скарачае перыяд пошуку працы. У мерапрыемстве прымуць удзел прадпрыемствы Магілёўскай вобласці.

22.04.2020 - 16:27

Беларусь плануе спрасціць парадак атрымання грамадзянства. Ільготныя ўмовы могуць быць прадастаўлены іншаземцам, якія атрымліваюць у краіне прафесійную адукацыю. Гэта прадугледжана папраўкамі ў закон аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, паведаміла член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Марыя Васілевіч.

22.04.2020 - 13:28

Пандэмія COVID-19 ахапіла ўвесь свет. Сёння неабходна з цярпеннем ставіцца да навакольнага, не панікаваць і не губляць сілы духу. Менавіта цяпер той момант, калі клопат адзін пра аднаго важны асабліва. Беларускія рабочыя розных сфер дзейнасці аб’ядналіся, каб падтрымаць суайчыннікаў.

«Мы–нацыя, якая годна праходзіла любое выпрабаванне. З цярпеннем ставіцца да навакольнага, не панікаваць, паважаць блізкіх і калег і не губляць сілы духу!». Пад такім дэвізам выйшаў новы відэаролік тэлепраекта АтнБел #Беларусь #МЫРАЗАМ #.

22.04.2020 - 10:14

Больш за сотню юрыстаў Федэрацыі прафсаюзаў акажуць кваліфікаваную прававую дапамогу грамадзянам. Юрысты ФПБ пракансультуюць усіх жадаючых па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў.

У гэтым месяцы прафсаюзны прыём праводзіцца без выезду ў рэгіёны. Кансультаванне пройдзе па тэлефонах, нумары якіх можна даведацца на інтэрнэт-партале Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, а таксама патэлефанаваўшы ў арганізацыі прафсаюзаў свайго горада або раёна.

22.04.2020 - 08:30

Сёння Дзень Зямлі, абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН, адзначаюць 50-ы раз. Аб гэтым паведамляе Цэнтр навін ААН.

21.04.2020 - 13:15

Каб задаволіць попыт абітурыентаў на рэпетыцыйнае тэставанне і каб пры гэтым у пунктаў іх правядзення была магчымасць аператыўна рэагаваць на сітуацыю і забяспечыць усе неабходныя рэкамендацыі, трэці этап рэпетыцыйнага тэставання падоўжаны амаль на месяц (па 24 мая ўключна). Пра гэта паведамляе афіцыйны Telegram-канал Міністэрства адукацыі.

21.04.2020 - 11:56

У сувязі з пажаранебяспечным становішчам у экасістэмах, а таксама напярэдадні велікодных і радаўнічных працяглых выхадных дзён Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС правяло аўтапрабег «101 кіламетр бяспекі», у якім прынялі ўдзел аўтаклубы «6 рэгіён» і «Аўтамагілёў», а таксама іншыя неабыякавыя да пытанняў бяспекі і экалогіі аўтаўладальнікі.

20.04.2020 - 11:49

У Магілёве 23 красавіка часова зменіцца рух аўтобусных маршрутаў №44 і №29. Пра гэта паведамілі ў аддзеле транспарту Магілёўскага гарвыканкама.

З 10.00 да 16.00 аўтобусы №44 і №29 будуць курсіраваць па скарочаных маршрутах да прыпыначнага пункта «ААТ “Рамонтны завод”». У пасёлак Ямніцкі пусцяць дадатковы аўтобус № 29к «Пасёлак Ямніцкі –чыгуначны пераезд».

20.04.2020 - 09:59

У межах святкавання 75-годдзя Перамогі РУП «Белпошта» правядзе акцыю. Пра гэта паведамляецца на сайце прадпрыемства.

Жыхарам краіны, якія дасягнулі 75-ці гадовага ўзросту, уручаць наборы з 3-х паштовых картак віншавальнай тэматыкі з адбіткамі спецыяльнага штэмпеля, які замяняе марку. Таксама ў гонар урачыстай даты аднагодкі Перамогі змогуць бясплатна павіншаваць сваіх родных і сяброў з надыходзячым святам –9 мая!

17.04.2020 - 12:31

У сувязі з пажаранебяспечным становішчам у экасістэмах, а таксама напярэдадні працяглых выхадных дзён абласное ўпраўленне МНС сумесна з абласным радыё «Радыё Магілёў» запускае праект-віктарыну «Вожык таксама хоча жыць!». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

17.04.2020 - 12:16

28 красавіка – рэлігійнае свята Радаўніца. У гэты і папярэднія яму дні жыхары Беларусі традыцыйна памінаюць памерлых сваякоў, наведваюць могілкі, праводзяць добраўпарадкаванне і ўборку месцаў пахаванняў.

Згодна з нормамі заканадаўства краіны, на гэты час дазваляецца ўезд без пропускаў на тэрыторыі зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення, з якіх адселена насельніцтва і на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым, з мэтай наведвання могілак.

17.04.2020 - 12:15

У сувязі з правядзеннем упраўленнем «Дарсэрвіс» ААТ «ДСТ №3» работ па ўкладцы асфальтабетоннага пакрыцця па вул. Першамайскай (ад зав. Транспартнага да чыгуначнага пераезду) з 9.00 да 20.00 20–22 красавіка тралейбусны маршрут №4 будзе ажыццяўляць рух з канчатковага прыпыначнага пункта «Любуж» да чыгуначнага вакзала (і назад). Пра гэта паведамілі ў аддзеле энергетыкі і транспарту ўпраўлення эканомікі гарвыканкама.

У вышэйуказаны перыяд будзе арганізаваны рух аўтобуса № 32к «Чыгуначны вакзал – Чыгуначны пераезд».

 

16.04.2020 - 15:48

Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці Магілёўскай вобласці, якія арганізавалі пашыў ахоўных вырабаў у мэтах недапушчэння распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, адчуваюць патрэбу ў кадрах. Сёння імі заяўлена ў службу занятасці больш за 100 вакансій швачак, у тым ліку:

ААТ «Магатэкс» (Магілёў) – 58 вакансій: тэл.(80222) 73 59 29;

ЗАТ «Магілёўская швейная фабрыка “Вяснянка”» – 12 вакансій: тэл.(80222) 22 30 97;