RU BY EN 中文
Twitter Instagram

грамадства Subscribe to RSS - грамадства

17.03.2020 - 14:59

У Магілёве праходзіць месячнік па навядзенні парадку ў дварах. Падчас зносу старых хлявоў камунальнікі знайшлі чамадан, набіты савецкімі грашыма.

У ЖРЭУ Ленінскага раёна Магілёва расказалі, што пры зносе аднаго з хлявоў па вуліцы Раманава знайшлі чамадан, напоўнены пачкамі трохрублёвых савецкіх купюр. Злічыць грошы не ўдалося праз цвіль, якая пакрыла іх. Падобная знаходка таксама была ў адным з двароў па вуліцы Будаўнікоў, дзе 2700 савецкіх рублёў «траячкамі» захоўвалася ў звычайных пакетах.

17.03.2020 - 09:38

Усе выпадкі складанасці вяртання на радзіму беларускіх грамадзян з замежных паездак адсочваюцца ў кругласутачным рэжыме. Пра гэта сказана ў заяве начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Анатоля Глаза ў сувязі з дадатковымі абмежаваннямі ў сумежных краінах з прычыны распаўсюджвання віруснай інфекцыі COVID-19.

16.03.2020 - 12:19

Дазатары з дэзінфікуючымі сродкамі ўстанавілі на чыгуначных вакзалах у Бабруйску, Крычаве, Асіповічах, Магілёве, а таксама ў 20 залах чакання раённых станцый. Любы пасажыр можа бясплатна скарыстацца антысептыкамі для апрацоўкі рук, паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні БЧ.

16.03.2020 - 11:28

Пасяўная набірае абароты. Інтэнсіўнасць руху сельскагаспадарчай тэхнікі па дарогах агульнага карыстання прыкметна ўзрасла. У сувязі з чым Дзяржаўтаінспекцыя рэгіёна ўзмацніла кантроль за бяспекай дарожнага руху тэхнікі АПК.

13.03.2020 - 14:45

Лясгасы Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання прыступілі да нарыхтоўкі бярозавага соку. За сезон плануецца сабраць каля 1,5 тыс. т, у тым ліку каля 300 т рэалізаваць насельніцтву.

Кошт бярозавага соку ў лясніцтвах непасрэдна ў лясным фондзе складзе ад 11 да 20 кап. за 1 літр, у двары лясгаса або лясніцтва ад –18 да 30 кап, у 5 літровых бутлях –2 рублі 20 капеек.

13.03.2020 - 09:26

У Беларусі да 6 красавіка абмяжуюць масавыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам з прычыны сітуацыі з каранавірусам у свеце. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Міністэрства аховы здароўя лічыць, што асноўная задача на сённяшні момант–знізіць рызыку завозу віруса з іншых краін. «Таму сёння на спецыяльнай нарадзе ў Савеце Міністраў прынята рашэнне да 6 красавіка абмежаваць усе культурна-масавыя, спартыўныя і навуковыя мерапрыемствы з міжнародным удзелам», – праінфармавалі ў прэс-службе ведамства.

12.03.2020 - 12:29

Жыхароў Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у акцыі «Тыдзень лесу – 2020». Традыцыйнае мерапрыемства адбудзецца 28 сакавіка–4 красавіка, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.

12.03.2020 - 12:24

РУП «Белпошта» часова прыпыніла прыём усіх відаў міжнародных паштовых адпраўленняў у Кітайскую Народную Рэспубліку. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце прадпрыемства.

Такое рашэнне было прынята ў сувязі з адменай рэйсаў авіякампаній-партнёраў, якія ажыццяўляюць перавозку міжнародных паштовых адпраўленняў з Беларусі ў КНР.

11.03.2020 - 10:03

Зрабіць пашпарт за 7 дзён зараз можна ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама Віталь Астанковіч.

Паводле слоў суразмоўцы, з 1 сакавіка жыхарам Прыдняпроўскага краю прадастаўляецца дадатковая паслуга па тэрміновай дастаўцы дакументаў у Бюро пашпартызацыі насельніцтва УУС і вяртанні іх у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў вобласці (прэйскурант № 5, зацверджаны 28.02.2020).

10.03.2020 - 11:54

У Магілёве 14 сакавіка правядуць гарадскі суботнік. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.

Удзел у навядзенні парадку на тэрыторыі абласнога цэнтра пасля зімы прымуць камунальныя службы, працоўныя калектывы, навучэнцы адукацыйных устаноў. Асноўнымі аб’ектамі ўборкі абвешчаны паркі і скверы, пуцеправоды, прыдарожныя ўчасткі.

10.03.2020 - 10:39

Слухачы школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца» запускаюць новы праект – турыстычныя суботнікі.

У Магілёве 14, 21, 28 сакавіка і 5 красавіка адбудуцца дыялогі, падчас якіх жыхарам горада раскажуць пра тое, як адправіцца ў падарожжа з адным заплечнікам, якія дакументы варта падрыхтаваць для паездкі, як распрацаваць небанальны маршрут максімальна бюджэтна і многае іншае. Пра гэта раскажуць запрошаныя спікеры, блогеры, вандроўцы, фатографы.

10.03.2020 - 10:29

Прыём грамадзян правядзе 17 сакавіка з 17.00 да 19.00 у адміністрацыі Першамайскага раёна горада Бабруйска (вул. Ульянаўская, 54–24, кабінет № 211) дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Вера Уладзіміраўна Шырокая.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне: + 375-29-137-02-70.

09.03.2020 - 10:12

Першы ЭкаФэст адбудзецца ў Магілёве 4 красавіка. Мерапрыемства пройдзе ў галерэі Вараб’ёва (пр-т Міру, каля ракі Дубравенкі) з 12.00 да 18.00. Праект рэалізуюць слухачы школы гарадскіх ініцыятыў «Теплица».

06.03.2020 - 09:30

Магілёўскае прадпрыемства «Стужка» выпускае чатырохслаёвыя медыцынскія маскі з сыравіны ўласнай вытворчасці. У дзень тут шыюць да 15 тыс. вырабаў, як паведаміла начальнік аддзела рэкламы ААТ «Стужка» Таццяна Сафроненка.

04.03.2020 - 14:46

4 сакавіка беларуская міліцыя адзначыць дзень утварэння. Абласныя ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя прафесійнаму святу, пройдуць у Магілёве 5 сакавіка.

04.03.2020 - 12:43

Ігар Марзалюк–дэпутат і гісторык – стаў вядучым грамадска-палітычнага ток-шоу«У абстаноўцы міру». Ён і яго госці–палітыкі, грамадскія дзеячы, эксперты–штотыдзень будуць збірацца за гістарычным круглым сталом, каб слухаць і чуць часам палярныя пазіцыі адзін аднаго.

28.02.2020 - 14:39

Аляксандр Лукашэнка 18 лютага падпісаў указ аб увядзенні сцягоў тэрытарыяльнай бароны. Гэтым жа дакументам зацверджаны палажэнні аб сцягах тэрытарыяльнай абароны ўсіх абласцей Беларусі, іх апісанні і выявы.

Войскі тэрытарыяльнай абароны Магілёўскай вобласці атрымалі сцяг з выявай герба рэгіёна ў цэнтры палотнішча.

27.02.2020 - 15:17

У Падміколлі высадзілі кедры – падарунак ад жыхара Магілёва, які сам праявіў ініцыятыву і прапанаваў дапамогу ў азеляненні, паведаміў начальнік участка гарадскога парку Юрый Макацарыя.

Паркавы ансамбль дапоўнілі 30 саджанцаў сібірскай і канадскай хвоі. Яшчэ 12 маленькіх зялёных гадаванцаў падрасцяць на асобнай пляцоўцы, каб затым таксама высадзіць у Падміколле.

27.02.2020 - 10:55

Каля 300 работнікаў будаўнічых арганізацый Магілёва і членаў іх сем’яў збярэ 29 лютага маштабнае спартыўна-забаўляльнае свята «Масленіца – 2020». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.

27.02.2020 - 09:37

Апошні званок у школах у гэтым годзе празвініць 30 мая, паведамляецца на сайце Міністэрства адукацыі.

Сёлетні навучальны год завяршаецца 30 мая, у гэты дзень у школах пройдуць урачыстыя мерапрыемствы «Апошні званок».

Выпускныя экзамены для вучняў 9-х і 11-х класаў пройдуць з 1 па 9 чэрвеня (па мовах нацыянальных меншасцяў у 9-м класе – 21 мая, у 11-м класе – 22 мая).

Выпускныя вечары рэкамендуецца правесці 10–11 чэрвеня.