RU BY EN 中文
Instagram

Фотафакт

Магілёў святкуе Дзень горада. На пляцоўцы каля дыягнастычнага цэнтра працуе галерэя пад адкрытым небам «Мастак і горад». Ля будынка гарвыканкама адкрылі арт-аб’ект «Дрэва сяброўства».

28.06.2020 - 15:46

У Магілёве 27 чэрвеня прайшла ўрачыстая адпраўка студэнцкіх атрадаў для працы на аб’ектах рэспубліканскага значэння. Гэтым летам правесці канікулы з карысцю ў рэгіёне плануе каля 3 тыс. студэнтаў і школьнікаў.

28.06.2020 - 15:26

Лаўрэатамі спецыяльнай прэміі «Дасягненне» Магілёўскага гарвыканкама сталі 14 заслужаных людзей абласнога цэнтра. Цырымонія ўручэння ўзнагарод прайшла 26 чэрвеня ва ўрачыстай абстаноўцы з удзелам ганаровых гасцей на пляцоўцы каля гарадской Ратушы.

26.06.2020 - 16:30

На плошчы Славы адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да Вечнага агню, прысвечаная 76-й гадавіне вызвалення Магілёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Такім чынам у абласным цэнтры стартавалі святочныя мерапрыемствы ў гонар Дня горада.

26.06.2020 - 16:17

Спецыяльную прэмію Магілёўскага аблвыканкама за дасягненні ў сацыяльнай сферы па выніках 2019 года ўручылі сёння ў Магілёве.

24.06.2020 - 19:18

У Магілёўскім аблвыканкаме 18 чэрвеня прайшла ўрачыстая цырымонія ўшанавання працаўнікоў сферы аховы здароўя рэгіёна, прымеркаваная да Дня медыцынскага работніка. З прафесійным святам прысутных павіншаваў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.

18.06.2020 - 10:46

Выпускнікам школ Магілёўскага раёна ўрачыста ўручылі залатыя і сярэбраныя медалі. Цырымонія ўшанавання прайшла на базе Буйніцкай сярэдняй школы. Павіншаваў хлопцаў і дзяўчат старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда.

11.06.2020 - 13:12