У Магілёве 1 мая ўключылі фантаны.
Традыцыйна ў дзень працы ў Магілёве адкрывалі сезон фантанаў, пачаў працаваць парк атракцыёнаў. А яшчэ ў горадзе на Дняпры праводзілі мітынгі на плошчы Леніна, канцэрты, уручалі пасведчанні аб занясенні на абласную Дошку гонару. Былі і свае асаблівасці.
Петуніі, сальвіі, бягоніі і не толькі – без малога трыццаць відаў кветак упрыгожыць клумбы і кветачніцы Магілёва. Работнікі прадпрыемства «Магілёўзелянбуд» падрыхтавалі глебу. На днях спецыялісты пачнуць высаджваць расаду ў адкрыты грунт.
Фота пададзены рэдакцыямі раённых газет Магілёўскай вобласці
Магіляўчане 25 красавіка прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Кіраўніцтва аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў азеляняла тэрыторыю паблізу сярэдняй школы № 45. Тут высадзілі больш за 100 туй.
На Буйніцкім полі 23 красавіка адбыўся абласны этап акцыі «На славу агульнай перамогі!». Тут сабраліся прадстаўнікі выканаўчай улады, грамадскіх арганізацый, дэпутаты, вайскоўцы, духавенства, моладзь з усіх раёнаў, Магілёва і Бабруйска.
У Магілёўскай вобласці прыступілі да пасеву кавуноў. На эксперымент з вырошчваннем пакуль яшчэ экзатычнай для Беларусі культуры вырашыліся ў ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна.
Дзень нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна адзначылі ў Магілёве 22 красавіка. Прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, прафсаюзных арганізацый, выканаўчай улады сабраліся на плошчы каля Дома Саветаў.
У ААТ «Шклоўскі льнозавод» ідзе пасадка лёну. З апрацоўваемых 3500 га плошчаў ужо засеяна 2,2 тыс. га. У гэтым годзе плануецца павысіць ураджайнасць да 35 ц/га і сабраць 12,5 тыс.тон ільнотрасты. Шклоўскі льнозавод з пачатку года перапрацаваў 8 тыс.
Першую партыю касцюмаў біялагічнай абароны для сістэмы аховы здароўя Магілёўскай вобласці пачалі выпускаць на ААТ «Славянка». Прадпрыемства атрымала сертыфікат на выпуск медыцынскай экіпіроўкі і ўжо пачало іх вытворчасць. Цяпер адшываецца да 1 тыс. касцюмаў штодня.