RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Фотафакт

Каля двухсот машын стала ўдзельнікамі аўтапрабегу «За адзіную Беларусь!», які прайшоў 24 кастрычніка з Мінска ў Магілёў.

24.10.2020 - 20:55

Фруктовы сад залажылі падчас гарадскога суботніка ў Магілёве. 24 кастрычніка тут высадзілі 144 пладовыя дрэвы– гэта грушы, вішні, алыча і слівы. Плошча саду склала 30 сотак. Сад належыць манахіням Свята-Мікольскага манастыра, які размяшчаецца ў парку.

24.10.2020 - 10:28

У Магілёўскай вобласці прынялі рэзалюцыю па выніках рэгіянальных дыскусій пра актуальныя пытанні развіцця краіны і рэгіёнаў.

23.10.2020 - 15:49

У Магілёўскім абласным драматычным тэатры адбылася прэм’ера спектакля па матывах аповесці Аляксандра Пушкіна «Пікавая дама».

22.10.2020 - 09:37

У «Алімпійцы» 17 кастрычніка прайшоў II адкрыты турнір па паўэрліфтынгу ў трохбор’і і жыме штангі лежачы ў праграме адкрытага чэмпіянату г. Магілёва, прысвечанага 15-годдзю з дня адкрыцця спартыўнага комплексу.

19.10.2020 - 13:07
Шэсце «Захаваем мірную Беларусь» прайшло 17 кастрычніка па цэнтральных вуліцах Магілёва. У мерапрыемстве прынялі ўдзел грамадскія арганізацыі горада. Маршрут пралягаў ад плошчы Леніна да плошчы Славы.
17.10.2020 - 16:13

Гарадскі суботнік адбыўся ў абласным цэнтры 17 кастрычніка. Работы прайшлі ў парку Падміколле, дзе жыхары Магілёва, у тым ліку кіраўніцтва гарвыканкама і гарадскога Савета дэпутатаў, высадзілі больш за 250 туй.

17.10.2020 - 12:29

Прафсаюзны конкурс прафмайстэрства кіроўцаў смеццявозаў праходзіць 16 кастрычніка ў Магілёве.

16.10.2020 - 14:58

Аўтапрабег «За Беларусь!» прайшоў у Магілёве 14 кастрычніка. Калона аўтамабілістаў ехала ад аўтастаянкі каля ГЦ «Е-сіці» да ГЦ «Парк Сіці».

Фота - mogilevnews.by

15.10.2020 - 09:37