Абласное ўрачыстае мерапрыемства да Дня народнага адзінства адбылося 16 верасня ў Магілёве. У зале Палаца культуры вобласці сабралася каля 800 чалавек. Віншаванні з новым дзяржаўным святам гучалі ад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца.
Абласное ўрачыстае мерапрыемства да Дня народнага адзінства адбылося 16 верасня ў Магілёве. У зале Палаца культуры вобласці сабралася каля 800 чалавек. Віншаванні з новым дзяржаўным святам гучалі ад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца.
У Магілёве сёння прайшло выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства спорту і турызму.
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Ахова працы –клопат агульны» праходзіць 16 верасня ў Магілёве.
Тэлемост з удзелам усіх рэгіёнаў краіны і круглы стол на тэму «Дзень народнага адзінства як сімвал кансалідацыі беларускага народа» адбыўся ў Нацыянальным гістарычным музеі. У рэжыме анлайн да дыялогу падключыўся і Магілёў.
«Толькі аб’яднаўшыся, мы зможам пераадолець цяжкасці, выстаяць і дамагчыся поспеху» – гэта фраза стала лейтматывам сустрэчы спартсмена, грамадскага дзеяча Аляксея Талая з моладдзю Магілёва. Дыялог прайшоў 15 верасня на пляцоўцы Палаца культуры вобласці.
У Магілёве 11 верасня адбыўся рэспубліканскі лёгкаатлетычны забег «За адзіную Беларусь». Спартыўнае мерапрыемства прымеркавалі да Дня народнага адзінства, які пройдзе 17 верасня. Старты адбыліся ў паркавай зоне каля ракі Дубравенка.
Культурна-масавае мерапрыемства «Дарогай натхнення і творчасці» адбылося 10 верасня на адкрытай пляцоўцы ля Абласнога цэнтра творчасці. Мерапрыемства праходзіла ў межах Рэспубліканскага тыдня ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Рэспубліканскі аўтапрабег «Сімвал адзінства», прысвечаны 17 верасня, праходзіць па ўсіх абласцях Сінявокай. Удзельнікі акцыі трымаюць шлях па знакавых гістарычных мясцінах, дарагіх сэрцу кожнага беларуса. Некалькі дзясяткаў машын рухаецца ад рэгіёна да рэгіёна.
У Бабруйску 8 верасня прайшло выязное пасяджэнне Прэзідыума Рэспубліканскага Савета ветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Асноўная тэма парадку дня –сацыяльная дапамога ветэранам.