RU BY EN 中文
Instagram

Фотафакт

Вялікая падзея для маладога мікрараёна № 7 Бабруйска, які дынамічна развіваецца – 24 снежня тут адкрылі новыя яслі-сад № 84 плошчай амаль 2,5 тысячы квадратных метраў. Узвялі дашкольную ўстанову ўсяго за дзевяць месяцаў.

24.12.2020 - 21:12

З падарункамі –цэлай калекцыяй кніжных навінак, выпушчаных сёлета айчыннымі выдаўцамі, – прыехаў 24 снежня на навагодняе свята ў Бялыніцкую дапаможную школу-інтэрнат намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч.

24.12.2020 - 16:23

Палац культуры вобласці ў Магілёве прымаў 23 снежня на навагоднім балі таленавітую моладзь рэгіёна. Тут сабралася каля 50 хлопцаў і дзяўчат – навучэнцаў каледжаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў.

24.12.2020 - 13:04

Акцыя «Нашы дзеці» прайшла 22 снежня ў Шклоўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі зроку. Павіншаваць дзяцей прыехаў і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.

22.12.2020 - 16:31

Калядны кадэцкі баль на адзін вечар ператварыў Магілёўскі Палац грамадзянскіх абрадаў у пляцоўку для танцаў. Шэсць пар выканалі паланэз, польку і, вядома ж, вальс.

21.12.2020 - 19:02

Навагодняе прадстаўленне паказалі для юных магілёўцаў у музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі. Свята для дзяцей арганізавана тэатрам гульні «Тэрыторыя творчасці» і выявастудыяй «Фарба» пры падтрымцы музея.

21.12.2020 - 09:57

Прэм’ера музычнай пастаноўкі ў 2-х дзеях па матывах рускай народнай чарадзейнай казкі «Царэўна-жаба» адбылася 19 снежня ў Магілёўскім абласным драмтэатры. Спектакль насычаны яркімі, незвычайнымі, музычнымі сцэнамі і поўны ператварэнняў.

19.12.2020 - 13:53

Дабрачынны тэлемарафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» праходзіць у Магілёўскай вобласці. У студыі тэлекампаніі «Беларусь 4. Магілёў» на працягу 6 гадзін вядучыя і госці гавораць пра дзяцей, якія маюць патрэбу ў дапамозе, і пра тых, хто вырашыў падзяліцца дабром.

18.12.2020 - 16:37

Выстава індыйскага тэкстылю «Чароўныя фарбы Індыі» з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Індыі ў Беларусі Сангіты Бахадур адкрылася 16 снежня ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі.

16.12.2020 - 18:25