Урачыстая цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы Магілёва і вобласці прайшла 11 снежня на плошчы Леніна. Гэтым быў дадзены старт навагоднім гулянням у горадзе на Дняпры.
У Магілёўскім цэнтры патрыятычнага выхавання «Памяць» 10 снежня адбылося адкрыццё перасоўнай выставы, прысвечанай адной з найбуйнейшых бітваў на завяршальным этапе Вялікай Айчыннай вайны – беларускай аперацыі, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай «Баграціён».
Магілёўская абласная арганізацыя БРСМ дала ў Магілёўскім універмагу «Цэнтральны» старт абласной дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды».
Афіцыйнае адкрыццё выставы антыкварнай ёлачнай цацкі часоў СССР «Яшчэ той Новы год» з прыватнай калекцыі Віцебскага калекцыянера Наталлі Кавалёвай адбылося 7 снежня ў музеі этнаграфіі Магілёва.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Акцыю «Падары дзіцяці радасць» у межах Тыдня міласэрнасці правёў Магілёўскі абласны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў гандлёвым цэнтры «Атрыум».
Прысвячэнне ў навучэнцы класаў ваенна-патрыятычнай і прафесійнай накіраванасці адбылося ў Бабруйску. У Палацы мастацтваў вучні 10-х класаў школ №№ 21, 27, 28, 31 прынялі прысягу і атрымалі пасведчанні на права нашэння формы.
Магілёў рыхтуецца да Новага года. На плошчы Леніна ўсталёўваюць галоўную ёлку вобласці. Вялікія жывыя і штучныя прыгажуні ўжо можна ўбачыць і на іншых пляцоўках горада.
Фота Галіны Гаўрыловіч
У Слаўгарадзе 25 лістапада адкрылі новы дзіцячы сад. Дашкольная ўстанова размясцілася на вуліцы Калініна. Урачыстае мерапрыемства прымеркавалі да вызвалення Слаўгарадскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.