RU BY EN 中文
Twitter Instagram

культура Subscribe to RSS - культура

25.02.2020 - 09:51

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме XIX Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Плануецца, што мерапрыемства пройдзе ў Клімавічах 29–31 мая. Пра гэта паведамляецца на сайце Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы.

21.02.2020 - 14:57

У Міжнародны дзень роднай мовы, 21 лютага, кампанія А1 прадставіла новы праект, дзякуючы якому ў рамках ініцыятывы «Веліч роднай мовы» вясной 2020 года ў Магілёве і найбуйнейшых гарадах Беларусі – Брэсце, Віцебску, Гродне, Гомелі і Мінску – з’явіцца серыя незвычайных мастацкіх інсталяцый. Гэта будуць наборы інтэрактыўных скульптур, якія разам утвараюць слова «МОВА».

19.02.2020 - 11:17

У Магілёўскім абласным метадычным цэнтры 19–20 лютага пройдзе семінар-практыкум «Тэндэнцыі развіцця беларускага народнага касцюма». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

У мерапрыемстве прымуць удзел дырэктары і майстры раённых дамоў рамёстваў, метадысты цэнтралізаваных клубных сістэм па промыслах і рамёствах, кіраўнікі гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкладчыкі дзіцячых школ мастацкіх рамёстваў.

19.02.2020 - 10:14

Пісьменнікі і журналісты, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі Магілёва 21 лютага напішуць «Беларускую дыктоўку» ў чытальнай зале МДУ імя А.А. Куляшова (вул. Касманаўтаў, 1). Яна пачнецца ў 11.30.

19.02.2020 - 09:49

На сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра 6 і 7 сакавіка адбудзецца прэм’ера аўтарскага спектакля Кацярыны Аверкавай «Без пудры». Спектакль прымеркаваны да Міжнароднага жаночага дня, паведамілі ў прэс-службе ўстановы культуры.

17.02.2020 - 12:13

Гастролі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра адбудуцца 20 сакавіка ў Бабруйску. Жыхары і госці горада ўбачаць балет у двух дзеяннях «Спячая прыгажуня».

Балетмайстар-пастаноўшчык –народная артыстка Беларусі Кацярына Фадзеева. Асістэнты балетмайстра –заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Веніямін Захараў і Жанна Лебедзева. Мастак-пастаноўшчык –Інара Асланава (г. Баку, Азербайджан).

17.02.2020 - 11:14

Магілёўскі абласны і Гомельскі дзяржаўны тэатры лялек правядуць 10 і 11 сакавіка абменныя гастролі. Магілячане ўбачаць спектакль «Бурнае жыццё Лазіка Ройтшванеца» ў пастаноўцы Юрыя Вута і Дзмітрыя Гарэліка, паведамілі ва ўстанове адукацыі.

У спектаклі гледачу трэба будзе пазнаёміцца з Лазікам, ажыццявіць разам з ім падарожжа па розных гарадах і краінах і даведацца: ці знойдзе Лазік сваё каханне, сваё яўрэйскае шчасце і маленькі кавалачак хлеба?…

17.02.2020 - 09:41

Выстава народнага майстра Беларусі Вольгі Сыцікавай «Беларусь мая сінявокая» адкрыецца 19 лютага ў Магілёве ў межах рэгіянальнага семінара-практыкума «Тэндэнцыі развіцця беларускага народнага касцюма». Экспазіцыя на працягу двух тыдняў будзе размяшчацца ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.

12.02.2020 - 11:29

У Бабруйску будуць два дні святкаваць Масленіцу. Народнае свята пройдзе 29 лютага і 1 сакавіка ў гарадскім парку культуры і адпачынку, паведамілі ў аддзеле культуры Бабруйскага гарвыканкама.

11.02.2020 - 15:14

Міжнародны моладзевы тэатральны форум «М.@rt.кантакт» сумесна з мінскім Цэнтрам беларускай драматургіі прымае заяўкі на ўдзел у маладзёжнай драматургічнай лабараторыі. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры.

Удзельнікі праекта пад куратарствам драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага створаць калектыўны дакументальны тэкст пра наш горад. Пасля завяршэння працы тэкст пад кіраўніцтвам прафесійнага рэжысёра будзе прадстаўлены на сцэне ўстановы культуры ў фармаце чыткі.

28.01.2020 - 12:58

Падчас падрыхтоўкі да XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» Міністэрства культуры праводзіць адбор прадстаўнікоў Беларусі на ўдзел у XVIII Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе.

23.01.2020 - 11:20

У межах VI Міжнароднага фестывалю «Уладзімір Співакоў запрашае...» легендарны аркестр «Віртуозы Масквы» 4 сакавіка выступіць з канцэртам у Магілёве на сцэне Палаца культуры вобласці.

Фестываль пройдзе ў Беларусі з 3 па 9 сакавіка пад эгідай юбілею. Юбілею асабістага для маэстра (12 верасня Уладзімір Співакоў адзначыў 75-годдзе) і творчага – 40 гадоў споўнілася аркестру «Віртуозы Масквы», праслаўленаму калектыву, які стварыў і ўзначальвае Уладзімір Співакоў.

23.01.2020 - 10:27

На працягу двух тыдняў з пачатку старту продажу білетаў на Міжнародны тэатральны форум «М.@rt.кантакт» палова квіткоў раскуплена. Прыкладна 60% з іх – праз інтэрнэт.

З ужо выкупленых квіткоў 12%, ці 600 месцаў, былі забраніраваны online і такім жа чынам выкуплены. Большасць тэатралаў у інтэрнэце толькі браніруе, а па квіткі прыходзіць у касу абласнога драмтэатра.
Усяго на 24 спектаклі з 11 краін будзе прададзена амаль 5500 квіткоў.

21.01.2020 - 14:49

Выстава фотаздымкаў Мікалая Хацяінцава «Дыханне зімы» адкрыецца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 22 студзеня. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены работы майстра пяці апошніх гадоў яго творчай дзейнасці: гарадскія і сельскія зімовыя пейзажы, макраздымкі фактур снегу і лёду, жанравыя сцэны. «Заснежаныя прасторы, свежасць марозных дзён на фота пацешаць гледача, які стаміўся ад няпэўнасці анамальнай зімы», – падкрэслілі суразмоўцы. 

17.01.2020 - 13:19

Музей этнагарафіі Магілёва (вул. Першамайская, 8) запрашае на выставу «Спадчына залатога стагоддзя», якая адкрываецца сёння ва ўстанове культуры.

17.01.2020 - 09:19

Палова квіткоў на спектаклі XV Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт–2020» прададзена з моманту старту продажаў 8 студзеня, гэта значыць, усяго за тыдзень. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога драмтэатра Ірына Рабцава.

15.01.2020 - 10:02

Вёска Балашэвічы Глускага раёна Магілёўскай вобласці спакон веку спраўляе Шчодры вечар Старога Новага года не з каляднай Казой, а з Казлом, якога калядаваць па дамах водзяць выключна бабылі – мясцовыя нежанатыя мужчыны.

09.01.2020 - 12:13

Магілёўскі абласны драматычны тэатр прадставіць прэм’еру спектакля «ЛІЛІЧКА. Замест пісьма» па творах Уладзіміра Маякоўскага і Лілі Брык. Пастаноўка пройдзе 9 і 10 студзеня на малой сцэне тэатра з узроставым абмежаваннем 16+, паведамілі ва ўстанове культуры.

Рэжысёр-пастаноўшчык Каміля Хусаінава прапануе гледачу гісторыю пачуццяў паэта і яго музы, расказаную праз вершы і мемуары.

09.01.2020 - 10:13

За першы дзень з пачатку продажаў на спектаклі XV Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «М.@rt.кантакт–2020» раскупілі 1,2 тыс. білетаў, паведаміла намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога драмтэатра Ірына Рабцава.

08.01.2020 - 12:21

З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем бацькоўства, сацыяльнай бязбацькаўшчыны, ролі бацькі ў сям’і і выхаванні дзяцей, а таксама фармаванні асобы дзіцяці, актывізацыі працы журналістаў, накіраванай на арганізацыю шырокага абмеркавання тэмы актыўнага бацькоўства ў сродках масавай інфармацыі, сацыяльна-асветніцкія ўстановы «Бацькоўства» і «Сямейны цэнтр “Папа может”», а таксама ГА «Савет бацькаў» горада Мінска пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь праводзяць рэспубліканскі творчы конкурс «Бацькоўства» на самую лепшую публікацыю аб бацькоўстве.