RU BY EN 中文
Twitter Instagram

навiна дня Subscribe to RSS - навiна дня

27.02.2023 - 16:36

Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

24.02.2023 - 21:13

Урачыстае адкрыццё выставы перадавых распрацовак і дасягненняў навукі «Беларусь інтэлектуальная» адбылося 24 лютага ў Магілёве. Экспазіцыя ў спарткомплексе «Алімпіец» будзе даступна для наведвальнікаў па 26 лютага ўключна. На ёй прадстаўлены звыш 30 прадпрыемстваў Прыдняпроўскага краю, усяго ж пляцоўка сабрала каля 170 удзельнікаў з усёй краіны.

22.02.2023 - 16:36

Прамую тэлефонную лінію правядзе 25 лютага першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Канстанцінавіч Савіцкі. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

20.02.2023 - 11:09

Выстава навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная» пройдзе ў Магілёве з 24 па 26 лютага.
У спарткомплексе «Алімпіец» будуць прадстаўлены перадавыя распрацоўкі і дасягненні навукі, імпартазамяшчальная прадукцыя, разгорнецца прастора ініцыятыў. У тым ліку свае інавацыйныя магчымасці прадэманструюць універсітэты і прадпрыемствы Магілёўшчыны.

17.02.2023 - 22:13

Сустрэча старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанкі з губернатарам Астраханскай вобласці Ігарам Бабушкіным адбылася 17 лютага ў рамках дзелавога візіту расійскай дэлегацыі ў Беларусь.

15.02.2023 - 17:47

Цеснае ўзаемадзеянне прамысловых прадпрыемстваў на месцах дае магчымасць змагацца з негатыўнымі эканамічнымі фактарамі сучаснага свету. Такой думкай з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас выязнога пашыранага пасяджэння прэзідыума Магілёўскай абласной асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, якое прайшло на ААТ «Зеніт».

14.02.2023 - 17:05

У аўторак, 14 лютага Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Саветам Міністраў Беларусі найбольш актуальныя пытанні. Аб найбольш актуальных тэмах, якія абмяркоўваў Прэзідэнт, паведамляе Telegram-канал «Пул Першага».

Так, Прэзідэнт узняў пытанне забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый. У прыватнасці, гэта датычыцца ўзаемадзеяння арганізацый і цэнтраў, якія іх абслугоўваюць.

13.02.2023 - 15:35

Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 лютага кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Курыруемыя пытанні: справаводства і кантроль за выкананнем дакументаў, рэалізацыя заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.

10.02.2023 - 17:50

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў у шырокім складзе нараду па пытаннях цэнаўтварэння, каб пракантраляваць, як выконваюцца ранейшыя даручэнні ў гэтай сферы, і намеціць наступныя крокі.

08.02.2023 - 09:15

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб Усебеларускім народным сходзе», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Мэтай дакумента з'яўляецца рэалізацыя канстытуцыйных норм аб Усебеларускім народным сходзе, замацаванне яго прававога статусу як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя, а таксама вызначэнне парадку фарміравання і дзейнасці УНС.

07.02.2023 - 09:59

Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 лютага намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

03.02.2023 - 16:55

У Магілёве ўстановам аховы здароўя рэгіёна ўрачыста ўручылі ключы ад 44-х новых аўтамабіляў.

01.02.2023 - 16:31

Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Па садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў да яго звярнуліся жыхары абласнога цэнтра.

30.01.2023 - 12:48

Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 лютага намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

28.01.2023 - 10:33

XVI Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «M.@rt.кантакт» пройдзе ў Магілёве з 20 па 27 сакавіка. І сёлета, нягледзячы на ўздзеянне знешніх абставін, якое працягваецца, ён вернецца да свайго традыцыйнага фармату. У асноўнай праграме запланавана 19 спектакляў з чатырох краін: Беларусь, Расія, Казахстан і Балгарыя.

26.01.2023 - 17:01

Старт міжнароднай канферэнцыі «Гэта трэба – не мёртвым! Гэта трэба – жывым: Буйніцкае поле – поле памяці», арганізаванай Магілёўскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі ў супрацоўніцтве з Саюзам пісьменнікаў Расіі пры падтрымцы Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру» і Магілёўскага аблвыканкама, сёння быў дадзены на легендарным месцы, якое стала сімвалам мужнасці і ахвярнасці ў імя Вялікай Перамогі.

25.01.2023 - 18:50

У пракуратуры Магілёўскай вобласці адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу «Лепшая экспазіцыя «Генацыд беларускага народа. Без тэрміна даўнасці» сярод устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Конкурс праводзіўся ў лістападзе 2022 года ў два этапы.

23.01.2023 - 15:30

Прамую  тэлефонную  лінію  правядзе  28 студзеня  намеснік старшыні  Магілёўскага  аблвыканкама  Генадзь  Іванавіч  Дзенгалёў.  З 9.00 да 12.00  па нумары  8 (0222) 50-18-69  ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.