RU BY EN 中文
Twitter Instagram

навiна дня Subscribe to RSS - навiна дня

04.01.2024 - 18:06

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў абноўленую Канцэпцыю дзяржаўнай кадравай палітыкі. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ №1, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

У абноўленай канцэпцыі забяспечана пераемнасць адносна раней прынятых дакументаў, улічаны практыка работы з кадрамі, агульнасусветныя тэндэнцыі развіцця працоўных адносін, сучасныя рызыкі і пагрозы кадравай бяспецы краіны.

03.01.2024 - 18:03

У Магілёўскай вобласці сёння дадзены ўрачысты старт дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы». На свята былі запрошаны каля 150 людзей, так званага, элегантнага ўзросту. Першыя прымеркаваныя да акцыі сустрэчы адбыліся яшчэ напярэдадні Новага года.

28.12.2023 - 21:16

Абласное навагодняе дабрачыннае свята сабрала сёння ў Палацы культуры вобласці каля 700 хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх куткоў Магілёўшчыны. Запрашэнне на ёлку атрымалі школьнікі, якія праявілі сябе ў вучобе, спорце, творчасці, у тым ліку - дзеці са шматдзетных сем'яў і дзеці-сіроты. Павіншавала хлопчыкаў і дзяўчынак з Новым годам старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык.

26.12.2023 - 14:25

Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў з падарункамі і цёплымі віншаваннямі наведаў выхаванцаў Бялыніцкай спецыяльнай школы-інтэрната. Візіт стаў часткай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

22.12.2023 - 14:49

Бабруйская спецыяльная школа-інтэрнат прымала віншаванні з надыходзячымі навагоднімі і каляднымі святамі. Падарункі і самыя цёплыя пажаданні ўстанове асабіста перадаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

21.12.2023 - 09:12

Штогадовы абласны баль для навучэнскай моладзі, якая дасягнула высокіх поспехаў у вучобе, творчасці і спорце, сабраў у Магілёве 25 пар дэбютантаў.

19.12.2023 - 15:30

Семінар для асоб, упершыню ўключаных у перспектыўны кадравы рэзерв Магілёўскага аблвыканкама, сабраў сёння каля 40 чалавек. З кандыдатамі ў будучыя кіраўнікі сустрэўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк. Мерапрыемства традыцыйна накіравана на развіццё лідэрскіх якасцей і кіраўніцкіх здольнасцей, пашырэнне кругагляду, умацаванне грамадзянскай пазіцыі, папулярызацыю дзяржаўнай грамадзянскай службы.

15.12.2023 - 20:06

У Магілёве сёння дадзены старт абласному марафону навагодніх мерапрыемстваў. У цырымоніі запальвання агнёў на галоўнай ёлцы Прыдняпроўскага краю прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка і старшыня гарвыканкама Аляксандр Студнеў. Жыхарам і гасцям рэгіёну ў гэты дзень быў прадстаўлены мюзікл «Зорнае ззянне», а таксама лазернае шоу

14.12.2023 - 18:09

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння рабочае пасяджэнне па ходзе падрыхтоўкі да абласных «Дажынак – 2024». Як было анансавана раней, эстафету галоўнага свята хлебаробаў у наступным годзе прыме Клімавіцкі раён.

14.12.2023 - 08:40

Марафон навагодніх свят вобласці стартуе 15 снежня ў Магілёве!

Магілёўшчына далучаецца да старту рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» «Белавежская пошта дабра». Урачыстасці пройдуць у 11.00 на Плошчы Леніна. А ў 18.00 стартуе абласны марафон навагодніх мерапрыемстваў.

Амаль штодзень у Магілёве будуць праходзіць канцэрты і забаўляльныя праграмы.

13.12.2023 - 14:08

У прыватных прадпрыемстваў ёсць усе ўмовы для рэалізацыі новых і перспектыўных праектаў. Такой думкай з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк у час наведвання ТАА «Махіна-ТСТ».

08.12.2023 - 21:19

Пашыранае паседжанне Каардынацыйнага Савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці мінула 8 снежня па ініцыятыве кіраўніцтва рэгіёна.

06.12.2023 - 17:59

Асабісты прыём грамадзян правёў сёння ў Магілёве старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Па садзейнічанне ў вырашэнні ўзнікшых пытанняў і цяжкасцей да яго звярнуліся жыхары абласнога цэнтра, Магілёўскага раёна, Шклова і Клімовіч.

05.12.2023 - 10:09

Прамую тэлефонную лінію 9 снежня ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: 8 (0222) 50-18-69.
 

30.11.2023 - 19:28

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта па выкананні патрабаванняў Дырэктывы нумар 1 «Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны» і распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб павышэнні эфектыўнасці работы сістэмы аховы здароўя».

28.11.2023 - 09:03

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 375 «Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця прыналежнасці да будучыні краіны.

24.11.2023 - 15:32

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання да 100-годдзя з Дня ўтварэння службы ўчастковых інспектараў міліцыі прайшла ў Магілёўскім раёне. Яна сабрала на мемарыяльным комплексе «Батальён міліцыі пад камандаваннем К.Г.Уладзімірава» ў вёсцы Гаі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў з усяго рэгіёну.

23.11.2023 - 12:33

Рамонт дарог, водазабеспячэнне, тарыфы на электраэнергію - гэтых тэм датычыліся пытанні, якія паступілі старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатолю Ісачанку падчас асабістага прыёму грамадзян у Глуску.

20.11.2023 - 16:38

У Глускім раённым выканаўчым камітэце 23 лістапада з 09.00 выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка.

Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах 8 (02230) 78-980; 8 (02230) 78-971.

Рэд.