RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дзяніс Дук: супрацьстаяць гібрыднаму неакаланіялізму дапамагае досвед шматлікіх афрыканскіх краін

Дзяржаўны візіт у краіну афрыканскага кантынента ў поўнай меры характарызуецца ключавой тэзай з прамовы нашага Прэзідэнта: «Афрыка даўно прачнулася. Без яе свет развівацца не можа». Такое меркаванне, каменціруючы вынікі візіту Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ і Аб'яднаны Арабскія Эміраты, выказаў рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, старшыня Магілёўскай абласной аргструктуры РДГА «Беларускае таварыства «Веды», член Прэзідыума РГА «Белая Русь» Дзяніс Дук.

Для беларусаў гэты візіт значны па некалькіх аспектах, лічыць Дзяніс Дук:

- Першы аспект - гэта ўмацаванне і развіццё палітычных, эканамічных і культурных сувязя, якія ўжо склаліся з паўднёваафрыканскім рэгіёнам. Эканамічныя сувязі будуць і далей выбудоўвацца напрамую з Рэспублікай Зімбабвэ і яе суседзямі, напрыклад, з Рэспублікай Мазамбік. Апроч падпісання шэрагу ўрадавых пагадненняў у эканамічнай сферы, асобна адзначу замацаванне супрацоўніцтва паміж шэрагам вышэйшых навучальных устаноў дзвюх краін: Беларусі і Зімбабвэ. Члены беларускай дэлегацыі прынялі ўдзел у правядзенні другога Беларуска-Зімбабвійскага бізнес-форуму, а прадстаўнікі беларускіх ВНУ правялі сустрэчы з прадстаўнікамі ўніверсітэтаў краіны знаходжання. Упэўнены, што навуковыя і адукацыйныя сувязі паміж універсітэтамі дзвюх краін знойдуць увасабленне ў канкрэтных праектах на карысць двух народаў. Дамоўленасці аб развіцці супрацоўніцтва таксама замацаваны ў Мемарандуме аб узаемаразуменні паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Зімбабвэ па пытаннях узаемнага прызнання дакументаў аб адукацыі.

Другі аспект - геапалітычны, адзначае рэктар Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя А.А. Куляшова:

- Сёння краіны калектыўнага Захаду ставяць за мэту татальнае падпарадкаванне дзяржаў Усходняй Еўропы сваім палітычным і эканамічным інтарэсам. Гэтая экспансія носіць рысы неакаланіялізму, які выяўляецца ў вельмі спецыфічных і, я б адзначыў, гібрыдных рысах. Так, у сферы культуры і грамадскіх адносін робіцца стаўка на падрыў традыцыйных каштоўнасцей - сямейных, грамадскіх і культурных. Прывяду шэраг прыкладаў: замест традыцыйнай беларускай талакі – індывідуалізм; замест сям'і як раўнапраўнага саюза жанчыны і мужчыны - гендэрная уніфікацыя; замест гістарычна склаўшагася і змацаванага шчыльнымі роднаснымі і брацкімі адносінамі саюза народаў Беларусі і Расіі - выбудоўванне вобраза ворага на ўсходзе. Глабалізацыя ў дадзеным кантэксце носіць выразнае адценне дамінавання ліберальных установак заходняй цывілізацыі. Супрацьстаяць гібрыднаму неакаланіялізму дапамагае вопыт многіх афрыканскіх краін.

Дзяніс Дук падкрэслівае:

- Краіны Афрыкі, перажыўшы каланіяльны перыяд і абараніўшы дзяржаўны суверэнітэт у другой палове ХХ стагоддзя, выразна засвоілі галоўны пасыл: лепш жыць на сваёй зямлі, пераадольваючы цярністы шлях развіцця і ўмацавання ўласных інстытутаў улады, чым патрапіць у ярмо посткаланіяльнай залежнасці. У гэтым плане Беларусь таксама прайшла ў нечым падобны шлях – нядаўнія ўрокі мінулага нагадваюць нам пра перыяд, калі нашыя заходнія землі знаходзіліся пад ярмом «асвечанай» Другой Рэчы Паспалітай. У той перыяд пра нацыянальнае самавызначэнне беларусаў на гэтых тэрыторыях не магло быць і гаворкі, а заходнебеларускія тэрыторыі разглядаліся выключна як аграрны прыдатак Польшчы і запаведнік для правядзення «этнаграфічных тураў» для польскіх турыстаў. Краіны, якія перажылі падобнае, вельмі шануюць узаемапавагу, выяўленае ў «хіміі» даверных адносін.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая