RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Эксперты - аб выніках працы беларускай эканомікі ў 2022 годзе

Такі вынік нам патрэбен

Несмотря на все попытки коллективного Запада поставить Беларусь на колени и уничтожить экономику, страна динамично развивалась и по итогам года показала неплохие результаты. Оценки некоторых экспертов международных организаций о том, что санкционные ограничения приведут в прошедшем году к потерям ВВП от 10 до 20 процентов и более, не оправдались. Глава государства поставил перед вертикалью власти конкретные задачи: предприятия должны стабильно работать, а население не должно почувствовать влияния санкций. Для этого были мобилизованы все усилия и ресурсы.

Прамысловы драйвер

Пачатак мінулага года не абяцаў беларускай эканоміцы нічога добрага. Па задумцы аўтараў, пакет абмежавальных мер, шквал санкцыйнага ціску, які абрынуўся на краіну, павінны былі разваліць краіну, выклікаць незадаволенасць насельніцтва. Але, як паказаў час, яны жорстка пралічыліся. Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі», тым самым адказаўшы на домыслы нядобразычліўцаў: кіраўніцтва краіны дакладна ведае, што і як рабіць у існуючай сітуацыі. Дакументам аказвалася дадатковая падтрымка арганізацыям рэальнага сектара эканомікі, жыллёвага будаўніцтва, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія працуюць на экспарт або займаюцца імпартазамяшчэннем. Ураду былі дадзены дадатковыя паўнамоцтвы ў інвестыцыйнай, бюджэтна-фінансавай і падатковай сферах. Гэта садзейнічала аператыўнаму прыняццю рашэнняў, каб захаваць збалансаванасць бюджэту. Усе меры дазволілі не толькі нівеліраваць негатыўныя наступствы санкцыйнага ціску, але і розным галінам эканомікі і грамадзянам адчуваць сябе ўпэўненымі ў заўтрашнім дні. Дзякуючы эфектыўным мерам па пераарыентацыі і падтрымцы экспарту ўдалося атрымаць рэкорднае сальда знешняга гандлю (больш за 4,7 млрд долараў у эквіваленце), нарасціць экспарт інвестыцыйных і спажывецкіх тавараў, кампенсаваць больш як на 85 працэнтаў страты экспарту на рынках недружалюбных краін і Украіны.

Прадпрыемствы не спыніліся і працягвалі працаваць. Больш за тое, за мінулы год яны нарасцілі аб'ёмы вытворчасці. Што важна, вытворцы значна палепшылі свае фінансавыя паказчыкі. Практычна на мільярд рублёў павялічыўся чысты прыбытак у параўнанні з 2021 годам. Вырасла рэнтабельнасць продажаў. Знізіліся даўгавая нагрузка і колькасць стратных арганізацый. Усё гэта стала вынікам сумеснай работы Урада, менеджменту прадпрыемстваў, якая дала магчымасць флагманам хутка перабудаваць свае бізнес-працэсы і пераарыентавацца на новыя рынкі. Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці Беларусі за 2022-ці вырасла на 2,5 працэнта. Аб'ём прамысловай вытворчасці ў 2022-м склаў 169,6 млрд. рублёў. Вырас і экспарт прадукцыі, адзначыў намеснік міністра прамысловасці Дзмітрый Харытончык.

- Гэты паказчык папярэдне склаў 115 працэнтаў. Рэкордныя вынікі дасягнуты на рынку Расіі: тэмп росту паставак у абсалютных лічбах больш за 166 працэнтаў, а ўдзельная вага Расіі ў агульным аб'ёме экспарту дасягнула 75 працэнтаў супраць 55 працэнтаў у 2021-м.

Напрыклад, у няпросты 2022 год «БелАЗ-Холдынг» трэці раз у сваёй гісторыі рэалізаваў прадукцыі больш чым на мільярд даляраў. Ільвіная яе доля адпраўлена ў Расійскую Федэрацыю.

- У ААТ «БЕЛАЗ» з філіяламі ў Магілёве і СВК «Першамайскі» тэмп росту вытворчасці па індэксе фізічнага аб'ёму склаў 140,5 працэнта, - адзначыў генеральны дырэктар Сяргей Нікіфаравіч. - На галаўным прадпрыемстве сярод 871 адзінкі адгружанай тэхнікі 38,6 працэнта складае доля кар'ерных самазвалаў класа грузападымальнасці 110-130 тон, 24,5 працэнта - 220-240 тон і 12,7 працэнта - 90 тон. Наша прадукцыя пастаўлена ў 21 краіну, з якіх 14 - у далёкае замежжа. Экспартавана больш за 90 працэнтаў прадукцыі БелАЗа. Доля Расійскай Федэрацыі ў агульным аб'ёме адгрузкі склала 85 працэнтаў.

Нягледзячы на складаныя ўмовы з-за знешняга ціску, які ўзмацніўся, прадпрыемствы канцэрна «Белдзяржхарчпрам» не знізілі тэмпы працы, а наадварот — нарасцілі. Арганізацыі, якія ўваходзяць у склад канцэрна, у мінулым годзе паказалі добры вынік і ўнеслі дастойны ўклад у развіццё эканомікі краіны. Усе прадпрыемствы ўпершыню за ўсю гісторыю канцэрна выйшлі на эфектыўную працу, адзначае старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алег Жыдкоў.

- На гэты год ставім задачу працягваць расці ў аб'ёмах экспарту, а таксама яшчэ больш упэўнена замацавацца на нашых традыцыйных рынках. Гэта Расея, краіны ЕАЭС, СНД, Кітай і іншыя. Пры гэтым не губляючы сваёй прысутнасці на рынку Еўрапейскага саюза. Прадукцыю сёння мы пастаўляем у 44 краіны. Адзін з асноўных рынкаў збыту для арганізацый канцэрна - Расійская Федэрацыя.

Расейскі рынак з'яўляецца асноўным і для прадпрыемстваў легпрама. У мінулым годзе прадукцыя пастаўлялася больш як у 70 рэгіёнаў. У 65 з іх аб'ёмы паставак выраслі ў параўнанні з узроўнем 2021 года. Прадпрыемствы канцэрна павялічылі адгрузку тавараў на расійскі рынак - тэмп росту 130 працэнтаў. У цэлым па выніках работы за 2022 год дасягнута дадатная дынаміка па ўсіх паказчыках. Напрыклад, па экспарце канцэрн выканаў заданне на 111,6 працэнта.

З ростам спрацавалі і прадпрыемствы канцэрна «Беллеспаперапрам». У 2022-м яны нарасцілі аб'ёмы вытворчасці на 5 працэнтаў. За летнія месяцы ўдалося знайсці новыя рынкі збыту і замацавацца на традыцыйных. Сярод лідэраў - прадпрыемствы цэлюлозна-папяровай прамысловасці.

Вытворчасць прадукцыі вёскі ў гаспадарках усіх катэгорый у 2022 годзе склала 31,8 млрд. рублёў, што на 3,6 працэнта ў супастаўных цэнах больш у параўнанні з 2021-м. У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на 25,6 мільярда рублёў.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, па выніках 2022 года аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў 191,4 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах 95,3 працэнта да ўзроўню 2021 года. Індэкс-дэфлятар ВУП у 2022-м у адносінах да папярэдняга года - 113,6 працэнта.

З клопатам аб грамадзянах

Але найважнейшы вынік, на што неаднаразова звяртаў увагу Прэзідэнт, - насельніцтва не адчула на сабе санкцыйнага ціску. Павялічылася заработная плата. На 23 працэнты ў снежні прыбавілі працоўныя пенсіі і склалі 670 рублёў. Паліцы крам не апусцелі. Жыроўкі не пацяжэлі: тарыфы на цяпло і электрычнасць засталіся ранейшымі. І, нарэшце, удалося ўтаймаваць інфляцыю, адзначае член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Анатоль Насеня:

- Аб'ектыўна зараз эканоміка выйшла на стадыю аднаўлення. Урад рэалізуе мерапрыемствы па падтрымцы рэальнага сектара і захаванні збалансаванасці бюджэту. Намаганні сканцэнтраваны на пяці найбольш значных напрамках: падтрымка экспарцёраў, імпартазамяшчэнне і абарона ўнутранага рынку, выбудоўванне новых транспартна-лагістычных ланцужкоў, спрашчэнне ўмоў вядзення бізнесу, устойлівасць рынку працы і сацыяльная абарона работнікаў. Своечасовыя меры дазволілі ўтаймаваць інфляцыю. У прыватнасці, прынятае Прэзідэнтам рашэнне аб жорсткім цэнавым рэгуляванні было вельмі неабходным, бо маніторынгі, якія праводзіліся, паказвалі, што цэны значна раслі, часта неабгрунтавана. І рашэнне аб замарозцы коштаў і мараторый на іх рост - правільнае. Вынік відавочны: ужо некалькі месяцаў адзначаецца дэфляцыя. Хоць да гэтага гадавы ўзровень быў 17 працэнтаў. Што датычыцца непасрэдных крокаў, якія трэба зрабіць, то ў першую чаргу трэба папрацаваць з затратамі ў вытворчасці, выбудоўваць новыя ланцужкі паставак больш танных тавараў і сыравіны. Для гандлю таксама неабходна адпрацаваць сістэму нацэнак і надбавак, якія будуць справядлівымі.

ПРАМАЯ МОВА

Намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч:

- Насуперак санкцыйнаму ціску, беларуская эканоміка дынамічна развівалася. ВУП склаўся на ўзроўні 95,3 працэнта. Гэты паказчык не мяняўся на працягу апошніх месяцаў. Апошнія чатыры месяцы прамысловасць плюсавала, асабліва нашы флагманы. Паводле нашых ацэнак, тэмп росту прамысловай вытворчасці склаў 108 працэнтаў за год.

Нядрэнна спрацавалі прадпрыемствы харчовай прамысловасці і дрэваапрацоўкі. Увогуле вынік мог быць і лепшым, але калі глядзець у прыватнасці, дык вельмі шмат нашых асноўных традыцыйных галін спрацавалі станоўча. Парадавала сельская гаспадарка. У цэлым эканоміка спрацавала нядрэнна. У 2022-м выканана заданне па ўводзе жылля. Уведзена 4 мільёны 226 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы. Гадавое заданне было 4,2 мільёна. Мы крыху перавысілі. Нядрэнна завяршыўся год з пункту гледжання фінансавых паказчыкаў. Рэнтабельнасць продажаў па эканоміцы - 8,9 працэнта. Доля стратных кампаній зніжалася, знізілася пазыковая нагрузка на прадпрыемствы. Што да экспарту, то па выніках года чакаем паставіць прадукцыі на 8 мільярдаў долараў у эквіваленце. Знешнегандлёвае сальда перавысіла 4,7 мільярда долараў.

Калі гаварыць аб планах на 2023-і, то ўжо сфарміраваны ўсе неабходныя ўмовы для таго, каб зададзены кіраўніком дзяржавы параметр росту ВУП на 3,8 працэнта быў выкананы.

ЭКСПЕРТНЫ ПОГЛЯД

Аляксей Быкаў, аналітык БІСД:

- Безумоўна, знешні ціск, які аказваецца, адбіўся на працы эканомікі. Але дзякуючы зладжанай працы органаў улады ўдалося нівеліраваць негатыўныя наступствы і дасягнуць мінімальнага падзення. Можна з упэўненасцю сказаць: эканоміка паспяхова спраўляецца з выклікамі. З найбольш значных момантаў хацеў бы выдзеліць выхад на знешнегандлёвы прафіцыт. Гэта значыць, у нас традыцыйна бягучы рахунак плацежнага балансу быў адмоўным, і толькі ў 2022-м удалося выйсці на станоўчае знешнегандлёвае сальда. Гэтак жа сама выйшлі на парытэт гандлю з Расіяй. Хаця раней з краінай-суседкай быў дэфіцыт гандлю — мы імпартавалі больш, чым экспартавалі. Дадатная дынаміка назіраецца па інфляцыі. Дзякуючы прынятым рашэнням кошты пачалі падаць, і мы назіраем дэфляцыю. Што да прагнозу на гэты год, то я лічу, што ёсць усе перадумовы для дасягнення намечаных мэтаў.

Валерый Байнеў, доктар эканамічных навук:

- Беларусь годна справілася з санкцыйным ціскам. Карыстаючыся выкладчыцкай тэрміналогіяй, я б паставіў беларускай эканоміцы залік. А з пункту гледжання эканаміста я паставіў бы 9 па 10-бальнай шкале. Вядома, можна было б спрацаваць і лепей. Але трэба ўлічваць той шторм, які выліўся ў сусветнай эканоміцы: гэта гіперінфляцыя, разбурэнне лагістычных схем, энергетычны крызіс. І такі шторм здольны перавярнуць не толькі маленькія катэры, але і вялікія судны. Дастаткова паглядзець на сітуацыю ў так званых флагманах сусветнай эканомікі. Там назіраецца вялізны рост коштаў, тарыфаў ЖКГ. Усё гэта спараджае незадаволенасці і хваляванні грамадзян. А беларуская эканоміка паспяхова спраўляецца з гэтым штормам. Заходнія краіны мэтанакіравана прымянілі да нас вельмі жорсткія санкцыі. Па прагнозах так званых экспертаў, падзенне беларускай эканомікі прадракалася ў 10-15 працэнтаў, а некаторыя заяўлялі і аб магчымым падзенні да 20 працэнтаў. Але правалу не атрымалася. Беларуская мадэль вытрымлівае любыя нагрузкі. І, насуперак усім чаканням злоснікаў, выконвае ўсе свае сацыяльныя функцыі. Вынікі года паказваюць, што заробак значна вырас і не адбылося абвалу прыбыткаў. Ключавым вынікам мер падтрымкі эканомікі, якія рэалізуюцца Урадам, стала збалансаваная работа рэальнага сектара. Ён спрацаваў годна. Значную падтрымку станоўчым трэндам аказалі рост ураджайнасці па збожжавых, рапсе, эфектыўная праца хлебаробаў і, як вынік, павелічэнне выпуску прадукцыі АПК. Апераджальныя тэмпы нарыхтоўкі кармоў дазволілі ў поўнай меры забяспечыць сыравінай жывёлагадоўлю, а насельніцтва - мясам, малаком і іншымі прадуктамі. Гэта істотны ўклад у харчовую бяспеку краіны і новыя магчымасці для экспарту.

Што да задач на гэты год, то яны ўжо агучаны. Трэба забяспечыць прыстойны рост. Ключавое пытанне - інвестыцыі. Іх трэба нарошчваць. Усё гэта дапаможа стварыць новыя працоўныя месцы, асабліва ў рэгіёнах. Важна, што эканоміка краіны захавае сацыяльную накіраванасць.

МАГІЛЁЎСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

Прадпрыемствы выпускаюць запатрабаваную прадукцыю, аператыўна перабудаваўшы работу ў новых умовах

Прадпрыемствы і арганізацыі Магілёўскай вобласці здольныя працаваць і паказваць дастойныя вынікі нават у няпростых геапалітычных умовах і пад санкцыйным ціскам. Дакладная статыстычная раскладка па выніках 2022 года будзе вядома на днях, але аператыўныя дадзеныя таксама красамоўныя - рэгіёну ёсць чым ганарыцца па шэрагу пазіцый.

У прыватнасці, сукупныя паступленні даходаў кансалідаванага бюджэту рэгіёну за студзень - снежань склалі 116,9 працэнта пры заданні 107,6. У поўным аб'ёме вобласць выканала заданне па будаўніцтве жылля, увёўшы ў эксплуатацыю 330 тысяч квадратных метраў жылля. Тэмп аб'ёмаў вытворчасці сельгаспрадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый і сельгасарганізацыях роўны 102 працэнтам да ўзроўню 2021 года.

Экспарт тавараў у цэлым па рэгіёне за студзень — лістапад (па году лічба будзе пазней) склаў 2,5 мільярда долараў, ці 106,4 працэнта да аналагічнага перыяду папярэдняга года. Станоўчае сальда перавысіла 1 мільярд долараў, што на 78,6 мільёна больш, чым у студзені - снежні 2021 года. Дадатная дынаміка захоўваецца па экспарце паслуг. За 11 месяцаў ён склаў 99,6 мільёна долараў і павялічыўся на 16,1 працэнта ў параўнанні з гэтым жа перыядам папярэдняга года. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася станоўчым у памеры 32,3 мільёна долараў.

- Вытрымаць абмежавальны ўдар рэгіён змог дзякуючы прынятым з боку дзяржавы мерам, умацаванню міжрэгіянальнага кааперацыйнага супрацоўніцтва і, што таксама вельмі важна, намаганням самога бізнесу, - каментуе намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Мураўёў. - Як вынік, абсалютная большасць прадпрыемстваў працягвае выпускаць запатрабаваную прадукцыю, здолеўшы аператыўна перабудаваць сваю працу ў новых умовах. Арганізацыі вобласці ў студзені - лістападзе атрымалі больш за мільярд рублёў чыстага прыбытку. Застаецца стабільнай сітуацыя на рынку працы. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 студзеня 2023 года склаў 0,2 працэнта да колькасці рабочай сілы пры прагнозе не больш як 1 працэнт.

СБ

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая