RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Моладзь бачыць магчымасці развіцця асобы ў прыняцці самастойных рашэнняў і праве на памылку – галоўны рэдактар газеты «Веснік Магілёва»

Моладзь бачыць магчымасці развіцця асобы ў прыняцці самастойных рашэнняў і праве на памылку. На гэта звярнуў увагу галоўны рэдактар газеты «Веснік Магілёва»Павел Савельеў падчас «Магілёўскага дыялогу», які адбыўся сёння на пляцоўцы новага корпуса Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.

На думку Паўла Савельева, роля дзяржавы ў рабоце з моладдзю павінна заключацца ў пераглядзе падыходаў да рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. І тут чырвонай ніткай можа выступіць мэта –матывацыя да дзеяння. Усё астатняе маладыя людзі гатовыя рабіць самастойна. Ад органаў улады ў дадзеным выпадку неабходна толькі стварыць гэту сістэму матывацыі для рэалізацыі ўсіх моладзевых ініцыятыў і ўласных праектаў. «Дзяржава можа стаць свайго роду заказчыкам гэтых ініцыятыў, распрацаваўшы сістэму грантаў і заахвочванняў, і на конкурснай аснове прафінансаваць ініцыятыву не толькі саюза моладзі, але і іншых грамадскіх рухаў і ініцыятыў, якія часта іх арганізоўваюць за кошт грантаў, напрыклад, з Еўрасаюза, – адзначыў галоўны рэдактар. – Натуральна, будзе справядліва, калі пры атрыманні такіх грантаў ініцыятывы моладзевых грамадска-палітычных інстытутаў не будуць ісці насуперак з нашым дзяржаўным асновам, бо перакананы, што развіваць паспяховыя стартапы і праекты можна спакойна пры існуючай мадэлі дзяржаўнай моладзевай палітыкі».

Павел Савельеў таксама перакананы, што неабходна новая структура, напрыклад, Рэспубліканскі камітэт па справах моладзі, які аб’ядноўваў бы абласныя структуры на рэгіянальным узроўні. У склад такога камітэта ўвайшлі б два цэнтры –адзін займаўся фарміраваннем грантаў па рэалізацыі маладзёжнай палітыкі ў грамадскім жыцці, а другі – занятасцю і падтрымкай моладзевага прадпрымальніцтва (фарміраваннем грантаў па працаўладкаванні). «Такі цэнтр занятасці з вялікай доляй верагоднасці прывабіў бы арганізацыі і прадпрыемствы, зацікаўленыя ў навуковай, інавацыйнай дзейнасці, не выпусціў бы працоўную моладзь у камерцыйных арганізацыях», – канстатаваў ён.

Гаворачы аб развіцці моладзевага прадпрымальніцтва і размеркаванні студэнтаў, Павел Савельеў заўважыў, што, з аднаго боку, дзяржава стварае бюджэтныя месцы, каб здольны малады чалавек з простай сям’і мог атрымаць адукацыю, але з другога –абавязковая адпрацоўка не лепшым чынам адбіваецца на ініцыятыве да ўласнай справы. Магчыма, са стварэннем названага вышэй цэнтра занятасці і падтрымкі моладзевага прадпрымальніцтва пытанне будзе вырашацца наступным чынам: калі прыватная ініцыятыва маладога чалавека пры яго грантавай падтрымцы яшчэ ў студэнцкія гады перарасла ў бізнес, то можна размеркаваць яго ў сваю ж справу.

Таксама важна павялічыць у ВНУ выкладанне практыкаў. «Сам шчыльна супрацоўнічаю са студэнтамі, многія з якіх маюць яшчэ слабыя ўяўленні аб сваёй будучай прафесіі. Справа ў тым, што на кафедрах, безумоўна, працуюць таленавітыя навукоўцы, выкладчыкі, але часта яны ніколі не працавалі ў СМІ ці іншай прафесіі. Для гэтага патрэбны сумяшчальнікі, але ВНУ ў іх, з-за нюансаў у нарматыўных дакументах, становіцца закладнікам сітуацыі, паколькі гэта адбіваецца ў цэлым на даведзеных паказчыках па сярэдняй заработнай плаце па факультэце, універсітэце. А павінна быць наадварот», – упэўнены Павел Савельеў.

Пры арганізацыі працы з рэзервам кадраў, лічыць галоўны рэдактар, можна запазычыць вопыт іншых краін і пры распрацоўцы плана рэзерву даваць права кампаніям арганізоўваць конкурсы на вызваленыя пасады. «Прадпрыемствы маглі б загадзя рабіць заяўкі са сваімі патрабаваннямі, а малады чалавек ужо праз «базу перспектыўных вакансій»загадзя мог рыхтавацца да будучай працы праз выпрабаванні», – падсумаваў галоўны рэдактар.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая