RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Моладзевая пошукавая экспедыцыя «Сожскі рубеж» стартавала ў Магілёўскай вобласці

Моладзевая пошукавая экспедыцыя «Сожскі рубеж – 2021» стартавала ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта расказаў кіраўнік Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру», ваенны гісторык Мікалай Барысенка.

«У экспедыцыі прыме ўдзел каля 50 чалавек – навучэнцы школ, студэнты і працоўная моладзь з Магілёва, Чэрыкава, Быхава, Чавусаў, Слаўгарада і Асіповічаў, – адзначыў Мікалай Барысенка. – Яны будуць шукаць невядомыя пахаванні на месцах баёў Вялікай Айчыннай вайны. У прыватнасці, нас цікавіць лёс 25-га мехкорпуса і іншых часцеП Чырвонай Арміі, якія змагаліся на тэрыторыі нашай вобласці ў 1941 годзе, бо пачатак вайны –гэта самы нязведаны для пошукавікаў перыяд, так званая белая пляма».

Пошукавая экспедыцыя (Вахта памяці) будзе праходзіць у рэгіёне з 6 па 15 верасня. Яна разгорнецца на тэрыторыі Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага і Чавускага раёнаў. Пошукавыя мерапрыемствы накіраваны на ўстанаўленне лёсаў зніклых без вестак абаронцаў Айчыны, увекавечанне іх памяці на Магілёўшчыне і патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Асобная ўвага пошукавікамі будзе нададзена ўстанаўленню фактаў генацыду беларускага народа, таму раскопкі будуць арганізаваны ў ліку іншага на месцах расстрэлу мірных жыхароў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Адкрыццё Вахты Памяці адбудзецца 7 верасня на ўскрайку лесу за два кіламетры на паўднёвы ўсход ад в. Папоўка Слаўгарадскага раёна. Арганізатарамі пошукавай ініцыятывы выступілі Абласны цэнтр творчасці, пошукавай клуб «Виккру», 52-гі пошукавы батальён Узброеных Сіл Беларусі пры падтрымцы мясцовых райвыканкамаў.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая