У СЭЗ «Магілёў» зарэгістраваны новы рэзідэнт – ТАА «СодаСтрым». Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны.
Прадпрыемства заснавана нацыянальнымі інвестарамі і рэалізуе інвестыцыйны праект у сферы вытворчасці пластмасавых вырабаў для ўпакоўкі тавараў. У прыватнасці, унікальнае вечка-сіфон вытворчасці ТАА «СодаСтрым» можа выкарыстоўвацца на ўсіх газаваных безалкагольных і слабаалкагольных напоях, а таксама газаваных мінеральных і пітных водах. Галоўная яго перавага заключаецца ў выгодзе укупоркі: вечка-сіфон дазваляе выкарыстоўваць напой на працягу доўгага часу – пры гэтым ён не губляе сваіх смакавых якасцяў, застаючыся насычаным вуглякіслым газам.
Выпускаемая прадукцыя будзе пастаўляцца як на ўнутраны рынак, так і на экспарт, пераважна ў Расійскую Федэрацыю, Украіну, Сербію, Малдову і Румынію.
«Рэалізацыя інвестыцыйнага праекта дазволіць павялічыць аб’ём рэгіянальнага экспарту, а таксама будзе спрыяць стварэнню новых працоўных месцаў для жыхароў Магілёва і Магілёўскага раёна», – адзначылі суразмоўцы.
СЭЗ «Магілёў» створана ў студзені 2002 года. Гэта частка тэрыторыі Беларусі з пэўнымі межамі, у межах якой у дачыненні да яе рэзідэнтаў устанаўліваецца і дзейнічае спецыяльны прававы рэжым для ажыццяўлення імі інвестыцыйнай і прадпрымальніцкай дзейнасці. Зараз тут зарэгістравана 49 прадпрыемстваў-рэзідэнтаў.
Рэд., фота fezmogilev.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.04.2024 - 16:22
Першыя ўраджаі таматаў збіраюць у Кіраўскім «Рассвете» (відэа)
15.04.2024 - 09:35
15.04.2024 - 09:30
«Белшына» сумесна з БДТУ умацоўвае партнёрства з вядучымі кітайскімі шыннымі кампаніямі
12.04.2024 - 14:14
11.04.2024 - 17:43