У Магілёўскай вобласці ўстаноўлены новыя тарыфы на паслугі насельніцтву па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі
У Магілёўскай вобласці ў 2019 годзе ўстаноўлены новыя тарыфы на паслугі, якія аказваюцца насельніцтву, па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі. Адпаведнае рашэнне Магаблвыканкама апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступіла ў сілу з 1 студзеня бягучага года.
Калектыў «Радыё Магілёў» адзначаны дыпломам конкурсу СМІ за найлепшае асвятленне тэмы бежанцаў
Падведзены вынікі конкурсу журналістаў па найлепшае асвятленне ў 2018 годзе ў сродках масавай інфармацыі тэмы «Бежанцы і асобы без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», які праводзіўся з 14 мая па 30 лістапада. Арганізатарамі творчага спаборніцтва выступілі Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў і Міжнароднае грамадскае аб’яднанне па навукова-даследчых інфармацыйна-адукацыйных праграмах «Развіццё». У конкурсе прынялі ўдзел 32 матэрыялы ад 12 калектываў беларускіх СМІ. Цырымонія ўзнагароджання адбылася напярэдадні Новага года ў Мінску.
У Магілёўскай вобласці ў ноч на 1 студзеня больш за 41 тыс. чалавек прыняла ўдзел у навагодніх святочных мерапрыемствах
У Магілёўскай вобласці ў ноч на 1 студзеня прайшлі 192 навагоднія святочныя мерапрыемствы, у якіх прыняла ўдзел больш за 41 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Уладзімір Сінкевіч.
Акцыя «Нашы дзеці»: дэпутаты наведалі Магілёўскі спецыялізаваны Дом дзіцяці
Прадстаўнікі Магілёўскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў у межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведалі з падарункамі розныя дзіцячыя ўстановы вобласці.
За выхадныя дні на пажарах у Магілёўскай вобласці загінулі тры чалавекі
За выхадныя дні ў рэгіёне адбылося 6 пажараў. Не абышлося без гібелі людзей, паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Прамую лінію па пытаннях арганізацыі дарожнага руху, рэгістрацыйнай і экзаменацыйнай дзейнасці правядзе 27 снежня ДАІ Магілёўскага аблвыканкама
Прамую тэлефонную лінію правядзе 27 снежня намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Міхаіл Уладзіміравіч Давыдаў.
Прафсаюз аказаў спонсарскую дапамогу Бабруйскай школе-інтэрнату для дзяцей з парушэннем слыху
У межах агульнарэспубліканскай акцыі «Прафсаюз – дзецям» Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў аказала спонсарскую дапамогу Бабруйскай школе-інтэрнату для дзяцей з парушэннем слыху.
Больш за 500 кг цукерак раздадуць удзельнікам абласной прафсаюзнай ёлкі
Паўтоны цукерак раздадуць удзельнікам абласной прафсаюзнай ёлкі ў якасці салодкага навагодняга падарунка. Мерапрыемства адбудзецца 27 снежня ў Палацы культуры вобласці ў межах традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Прафсаюзы – дзецям». Дзяцей чакае займальнае прадстаўленне са Снягуркай і Дзедам Марозам, а таксама навагодняя казка.
У Магілёўскай вобласці стартаваў дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы»
У Магілёўскай вобласці стартаваў дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», паведаміла дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 10 снежня правядзе прамыя лініі па ўсіх напрамках дзейнасці
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 10 снежня правядзе прамыя лініі па ўсіх напрамках дзейнасці. На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць: – старшыня камітэта Святлана Пятроўна Тарасенка з 15.00 да 16.00 па тэлефоне 32 67 42; – першы намеснік старшыні камітэта Аляксандр Цімафеевіч Крыкуноў (курыруе пытанні сацыяльна-працоўных адносін і заработнай платы, пытанні аховы працы і дзяржаўнай экспертызы) з 12.00 да 13.00 па тэлефоне 32 67 78;
Міжнародны дзень энергазберажэння ў Магілёве адзначаць тэматычным мерапрыемствам у ГЦ «Парк Сіці»
Міжнародны дзень энергазберажэння ў Магілёве адзначаць тэматычным мерапрыемствам у ГЦ «Парк Сіці». Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла намеснік начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР Эма Урублеўская.
Адзіны дзень зніжак пройдзе ў Магілёўскай вобласці 7 лістапада
Адзіны дзень зніжак пройдзе ў Магілёўскай вобласці 7 лістапада. Акцыя прымеркавана да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, паведамілі карэспандэнту сайта ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама. Гандлёвымі аб’ектамі рэгіёна пакупнікам будуць прапанаваны зніжкі на асобны асартымент харчовых і нехарчовых тавараў у памеры ад 10% да 50%.
У Беларусі ўстаноўлены медаль да 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана
У Беларусі ўстаноўлены юбілейны медаль «30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана». Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Арганізацыі Магілёўскай вобласці запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе экалагічных ініцыятыў
Арганізацыі рэгіёна запрашаюцца да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе экалагічных ініцыятыў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў. Ініцыятывы павінны спрыяць павышэнню працоўнага патэнцыялу беларускіх арганізацый у экалагічных пытаннях, пашырэнню практыкі вядзення экалагічна ўстойлівай дзейнасці. Мэта конкурсу – падтрымка канкрэтных мерапрыемстваў па ахове навакольнага асяроддзя і ўстойлівым развіцці.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 17 верасня правядзе прамыя лініі па ўсіх напрамках дзейнасці
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 17 верасня правядзе прамыя тэлефонныя лініі па ўсіх напрамках дзейнасці.
У Мінадукацыі назвалі новыя цэны за карыстанне падручнікамі
Пастановай Савета Міністраў ад 28 жніўня 2018 года нумар 621 устаноўлена плата за карыстанне падручнікамі, вучэбнымі дапаможнікамі, паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі. Кошт камплекта для тых, хто засвойвае змест адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі, складзе 0,2 базавай велічыні (Br4,9), агульнай сярэдняй - 0,5 БВ (Br12,25). «Устаноўленая плата за карыстанне падручнікамі, вучэбнымі дапаможнікамі ўносіцца да 1 кастрычніка бягучага года законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў, вучняў», - адзначылі ў Мінадукацыі.
Конкурс на самую лепшую аграэкасядзібу аб’яўлены ў Беларусі
ААТ «Белаграпрамбанк» і прадпрыемства «Аграбізнескансалт» аб’яўляюць аб старце рэспубліканскага конкурсу «Найлепшая аграсядзіба года». Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні маркетынгу і грамадскіх сувязяў банка. Рэспубліканскі конкурс праводзіцца з мэтай аказання інфармацыйнай падтрымкі суб’ектам аграэкатурызму, фарміравання спрыяльных умоў для іх развіцця. Па выніках дзейнасці аграсядзіб за 2017 год будуць выяўлены пераможцы ў асноўных намінацыях «Спорт і здароўе», «Этнакультура», «Экасядзіба», «Інавацыйны падыход» і ў дадатковых – «Народны выбар», «Прызнанне», «Гран-пры».
Меры па садзейнічанні занятасці разгледжаны на сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў
Ход рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» быў сярод асноўных пытанняў парадку дня чарговай сесіі абласнога Савета дэпутатаў. Адзначалася, што ў першым паўгоддзі 2018 года сітуацыя на рынку працы рэгіёна характарызавалася зніжэннем ўзроўню зарэгістраванага беспрацоўя і ростам попыту на працоўную сілу.
Памеры некаторых дапамог і пенсій з 1 жніўня павялічацца з-за росту БПМ
У Беларусі з 1 жніўня ўзрастаюць памеры некаторых відаў дапамог і пенсій у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 19 ліпеня 2018 года нумар 61 з 1 жніўня па 31 кастрычніка ў разліку на месяц БПМ устаноўлены ў памеры Br213,67. У цэнах чэрвеня ён павялічыўся ў параўнанні з памерам у цэнах сакавіка на 3,4 працэнта. Павелічэнне БПМ абумоўлена ў першую чаргу ростам цэн на плодаагароднінную прадукцыю ў названы перыяд (117,6 працэнта).
У Магілёўскай вобласці арганізуюць 70 школьных кірмашоў
Пры падрыхтоўцы да новага навучальнага года ў Магілёўскай вобласці ў ліпені-жніўні запланавана правесці 70 школьных кірмашоў. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама.
Упор на п'яных і бяспраўнікаў: 20-29 ліпеня ДАІ праводзіць у Магілёўскай вобласці прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ
З 20 па 29 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ па віне нецвярозых вадзіцеляў, а таксама не маючых права кіравання. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў ДАІ УУС аблвыканкама. Асабовым складам Дзяржаўтаінспекцыі будуць ажыццяўляцца штодзённыя рэйды. Да дадзенай працы прыцягнуць карэспандэнтаў сродкаў масавай інфармацыі, членаў добраахвотных дружын, прадстаўнікоў грамадскасці.
Прыярытэтныя напрамкі работы па развіцці малых гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў абмяркоўваліся на сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў
Прыярытэтныя напрамкі работы па развіцці малых гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў абмяркоўваліся на трэцяй сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Гэтая тэма стала асноўнай у парадку дня, перадае карэспандэнт сайта.
Хрэсны ход, прысвечаны гераічнай абароне Магілёва, адбудзецца 24 чэрвеня
Хрэсны ход, прысвечаны гераічнай абароне Магілёва, адбудзецца 24 чэрвеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў прэс-сакратар Магілёўскага епархіяльнага ўпраўлення Ілья Сідаровіч. Вернікі адправяцца ў шлях у 11.00 ад храма, які будуецца ў Буйнічах. Далей маршрут будзе пралягаць праз вул. Чалюскінцаў – храм Царственных пакутнікаў – вул. Першамайскую –Трохсвяціцельскі сабор – вул. Першамайскую –чыгуначны вакзал. Канчатковым пунктам стане Свята-Троіцкі храм у Палыкавічах.
У Беларусі пачынаецца рэгістрацыя на ЦТ
Рэгістрацыя для ўдзелу ў асноўным этапе ЦТ пачынаецца ў Беларусі 2 мая і будзе доўжыцца па 1 чэрвеня.
Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ пройдзе з 2 мая па 1 чэрвеня
Рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ пройдзе з 2 мая па 1 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі Беларусі.
Праца са зваротамі грамадзян – на кантролі КДК
Калегія Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзела вынікі кантролю выканання ў рэгіёне патрабаванняў заканадаўства па рабоце са зваротамі грамадзян і арганізацый у 2017 годзе. Адзначана, што ў выніку комплексу прынятых у вобласці мер колькасць зваротаў грамадзян у Камітэт у 2017 годзе знізілася. Разам з тым, на месцах пакуль не ў поўнай меры адладжаны механізм якаснага разгляду зваротаў па сутнасці ў першай інстанцыі, што прымушае грамадзян шукаць абарону сваіх правоў у Камітэце дзяржкантролю і іншых дзяржаўных органах.
У Магілёўскім аблвыканкаме вывучылі меркаванне насельніцтва па якасці аказання паслуг арганізацыямі рэгіёна
У Магілёўскім аблвыканкаме вывучылі меркаванне насельніцтва па якасці аказання паслуг арганізацыямі рэгіёна. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама.
АДІ ў лютым будзе прысвечаны актуальным пытанням развіцця Магілёўскай вобласці ў бягучай пяцігодцы
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 15 лютага ў гарадах і раёнах Магілёўшчыны, будзе прысвечаны актуальным пытанням развіцця Магілёўскай вобласці ў бягучай пяцігодцы. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.
У 2017 годзе ў Магілёўскі аблвыканкам на суботнія прамыя тэлефонныя лініі паступіла больш за 1 тыс. зваротаў ад жыхароў рэгіёна
Штотыдзень па суботах кіраўнікі выканаўчых і распарадчых органаў Магілёўскай вобласці, іх намеснікі праводзяць прамыя тэлефонныя лініі з насельніцтвам. На працягу трох гадзін службовыя асобы аблвыканкама, гарадскіх, раённых, сельскіх выканкамаў, адміністрацый раёнаў Магілёва і Бабруйска абмяркоўваюць з жыхарамі рэгіёна пытанні, якія адносяцца да іх кампетэнцыі, прымаюць меры рэагавання па праблемах жыццядзейнасці насельніцтва.
Найлепшага педагога дадатковай адукацыі вобласці выберуць 25 студзеня ў Магілёве
Фінал рэгіянальнага конкурсу «Педагог дадатковай адукацыі» сярод спецыялістаў устаноў дададукацыі дзяцей і моладзі адбудзецца 25 студзеня ў Магілёве на базе Абласнога цэнтра творчасці. Удзельнікамі спаборніцтва стануць 16 канкурсантаў, якія прайшлі ў лістападзе-снежні 2017 года.