RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Па сутнасці, гэта міні-мэры на месцах». Валерый Малашка аб дадатковай нагрузцы і грамадскай ролі настаўніка

Школа сёння становіцца не толькі цэнтрам грамадскага жыцця свайго раёна, яна вырашае многія пытанні жыццядзейнасці. Кіраўніцтва школ, па сутнасці, з'яўляецца міні-мэрамі на месцах. Такой думкай падзяліўся намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка ў праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць».

«Медычны работнік таксама нагружаны, у тым ліку сацыяльнымі функцыямі. І педагога мы выхоўваем як чалавека, адказнага за жыццё ў тым рэгіёне, у якім ён жыве», - сказаў Валеры Малашка, каментуючы пытанне дадатковай нагрузкі на педагогаў.

Намеснік старшыні аблвыканкама заўважыў, што і ў яго высокая нагрузка. «Але я разумею, што ў мяне ненармаваны працоўны дзень. І субота, і нядзеля - гэта абсалютная руціна, і я па-за домам», - сказаў ён.

Па ягоных словах, педагогаў прыцягваюць на дыялогавыя пляцоўкі, да працы з працоўнымі калектывамі. Але настаўнікі ўспрымаюць гэта як элемент самаразвіцця. «Асноўная маса тых, хто пайшоў у педагагічную, медыцынскую прафесію, у тым ліку шукае грамадскага прызнання. Яны прывыклі аддаваць, - лічыць ён. - Вядома, павінны дзейнічаць пэўныя нормы (па нагрузцы. - Заўвага БЕЛТА), і перабораў быць не павінна. Па сутнасці, педагог - гэта прафесія, якая не толькі ў класе, але і ў грамадстве, за межамі школы гуляе сваю ролю».

Валерый Малашка прызнаўся, што для яго з дзяцінства педагог застаецца ўзнёслым чалавекам, які нясе людзям веды і якога не датычацца бытавыя праблемы. «Гэта маё дзіцячае наіўнае ўспрыманне, але я яго захаваў да гэтага часу», - сказаў ён.

Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасьць нацыянальнага кантэнту.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая