RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Развіццё інстытута рэферэндуму абмеркавалі на пасяджэнні Маладзёжнага парламента пры Магілёўскім абласным Савеце дэпутатаў

Гісторыя станаўлення і развіцця інстытута рэферэндуму сталі ключавымі тэмамі трэцяга пасяджэння Маладзёжнага парламента пры Магілёўскім абласным Савеце дэпутатаў.

У анлайн-палілогу прынялі ўдзел: старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Павел Савельеў, старшыня Маладзёжнага парламента Мікалай Неўмяржыцкі, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка, першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Уладзімір Паўлоўскі і інш.

Ганаровы госць мерапрыемства, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Магілёўскай вобласці, прарэктар па вучэбнай рабоце МДУ імя А. А. Куляшова Алег Дзячэнка падрабязна расказаў моладзі, у чым адрозненне рэферэндуму ад выбараў і азнаёміў прысутных з гістарычнымі фактамі і лічбамі адносна развіцця інстытута рэферэндуму ў нашай краіне.

 

 

«Сёння гаворка ідзе аб развіцці канстытуцыйнага будаўніцтва, – падкрэсліў Алег Дзячэнка. – Наспела неабходнасць унесці змены ў Канстытуцыю Беларусі, і зрабіць гэта можна толькі правёўшы рэферэндум. Наша задача – растлумачыць людзям неабходнасць яго правядзення».

У сваю чаргу парламентарыі задавалі госцю пытанні адносна ролі моладзі і Маладзёжнага парламента ў правядзенні рэферэндуму, аб ролі УНС у праекце Канстытуцыі, а таксама аб магчымасці правядзення рэферэндуму ў электронным фармаце.

Заканчваючы сваё выступленне, Алег Дзячэнка адзначыў, што мы будуем сваю дзяржаву на розных узроўнях, і цяпер неабходна тлумачыць людзям асноўныя палажэнні, якія ў найбліжэйшы час будуць агучаны, адказваць на пытанні, якія цікавяць насельніцтва, якія тычацца Канстытуцыі і правядзення рэферэндуму.

Падводзячы вынікі сустрэчы, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык адзначыла, што старт правядзення дыялогавай пляцоўкі дадзены ў моладзевай аўдыторыі, але таксама важна пайсці ў працоўныя калектывы і размаўляць з моладдзю. Акрамя таго, адным з галоўных напрамкаў будзе праца з тымі, хто галасуе ўпершыню.

Дарэчы, графікі сустрэч у працоўных і студэнцкіх калектывах будуць разгледжаны ў найбліжэйшы час.

Галіна Гаўрыловіч, фото автора

 

 

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая