У Магілёўскай вобласці працягваецца кампанія імунізацыі супраць інфекцыі COVID-19. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Па стане на 9 ліпеня першую дозу вакцыны атрымала амаль 112 тыс. чалавек, або 11,2% ад насельніцтва вобласці, поўны курс завяршыла больш за 68,5 тыс. чалавек (6,8%). У арганізацыях аховы здароўя вобласці маецца ў наяўнасці больш за 44 тысячы доз вакцыны «Гам-КОВІД-Вак» (Спутник V).

Як паведамляе афіцыйная крыніца, санітарна-эпідэміялагічная абстаноўка па інфекцыі COVID-19 у рэгіёне працягвае заставацца досыць напружанай. Так званы «індыйскі» штам каранавіруса, або штам Дэльта, становіцца дамінуючым варыянтам захворвання ва ўсім свеце, выцясняючы іншыя варыянты.

Як вядома, дэльта-варыянт больш заразны, чым папярэднія варыянты каранавіруса (прыкладна на 60% больш заразны, чым альфа-варыянт, упершыню выяўлены ў Вялікабрытаніі). Па-ранейшаму адзіным найбольш эфектыўным спосабам абароны ад каранавіруснай інфекцыі застаецца вакцынацыя.

Вакцынацыя:

– паказана ўсім дарослым старэйшыя за 18 гадоў,

–яе можа прайсці бясплатна любы жадаючы, які не мае супрацьпаказанняў, у паліклініцы па месцы жыхарства,

– істотна зніжае рызыкі захворвання і прадухіляе яго цяжкае цячэнне,

– вакцыны ад COVID-19 не ўтрымліваюць каранавірус–асобы, якія атрымалі вакцыну, не могуць ад яе захварэць на COVID-19,

– вакцынавацца можна і трэба нават калі вы перанеслі каранавірусную інфекцыю ў мінулым (правяраць узровень антыцелаў перад прышчэпкай не абавязкова, вакцынавацца можна пасля поўнага выздараўлення і знікнення клінічных сімптомаў інфекцыі; тым, хто перахварэў, дапушчальна адкласці прышчэпку, але не больш чым на 3 ‑6 месяцаў пасля перанесенай інфекцыі COVID-19),

– вакцынавацца пры наяўнасці антыцелаў не небяспечна – наадварот, вакцынацыя ў дадзеным выпадку значна павялічвае ўзровень імуннай абароны «гібрыдны імунітэт»),

– вакцыны ад COVID-19 не ўплываюць на рэпрадуктыўную функцыю, не ўбудоўваюцца ў геном чалавека,

– абарона пасля вакцынацыі пачынае працаваць не адразу (на 21‑41 дзень пасля 1-й дозы), таму трэба працягваць насіць маскі і выконваць іншыя меры прафілактыкі.

Калі па якіх-небудзь прычынах не ўдаецца атрымаць 2 кампанент вакцыны роўна праз 21 дзень (ад’езд, вострае захворванне, абвастрэнне хранічнага захворвання і інш.), то ў адпаведнасці з заявай вытворцы вакцыны інтэрвал паміж увядзеннем 1 і 2 кампанента дапушчальна павялічваць да 90 дзён. Маюцца даныя пра тое, што павелічэнне інтэрвалу паміж дозамі не толькі не пагаршае якасць імуннага адказу, а, наадварот, станоўча ўплывае на ўзровень сфарміраванай абароны.