RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Шклоўскім раёне прадстаўнікі 52-га асобнага спецбатальёна Мінабароны і пошукавікі падымаюць астанкі чырвонаармейцаў, якія загінулі летам 1941-га

Ля вёсак Аўгустова і Ніжнія Сажалкі Шклоўскага раёна, на месцах, дзе летам 1941-га ішлі кровапралітныя баі, працуюць прадстаўнікі 52-га асобнага спецыялізаванага батальёна Міністэрства абароны, пошукавікі са Шклова і Магілёва – усяго каля паўсотні чалавек.

Сярод іх –як вопытныя «віккраўцы», так і пачаткоўцы.

Вучань магілёўскай гімназіі № 1 Башарымаў Цімафей у Вахце Памяці прымае ўдзел упершыню. Яму споўнілася 15 гадоў, і падлетак вырашыў адзначыць дзень нараджэння ў такіх вось паходных умовах. Нароўні з дарослымі байцамі пад праліўным дажджом капаў зямлю, падымаў астанкі байцоў.

– Я хоць і малады, але мне гэта блізка, – гаворыць Цімафей. – Абодва мае прадзеды ваявалі. Адзін вярнуўся з фронту, другі дайшоў да Берліна і загінуў…

У сённяшняй экспедыцыі шмат магілёўскай моладзі: навучэнцы гімназіі № 1, СШ № 1 і СШ № 34. Самы малодшы з іх –Дзіма Бяляеў з першай школы –ходзіць у чацвёрты клас.

Вынік учарашніх палявых работ – дзевяць паднятых чырвонаармейцаў. Пры іх знойдзены імянныя рэчы з прозвішчамі: «Шулаеў»і  «Конаў М. М.». Праўда, яшчэ трэба будзе ўстанавіць, ці належалі пляшка і падсумак забітым. Бо так бывала на вайне: загінуў салдат, і яго амуніцыя пераходзіла баявому таварышу.

На месцы цяперашніх раскопак быў стык дзвюх нашых дывізій: у канцы чэрвеня 1941-га сюды прыбылі 110-я стралковая дывізія, сфарміраваная ў Туле, і 53-я стралковая, сфарміраваная ў Саратаве, занялі абарону на мяжы ад Шклова да Магілёва. У ноч з 10 на 11 чэрвеня немцы ў раёне Аўгустова фарсіравалі Днепр, нашы спрабавалі іх спыніць. Але самыя жорсткія баі, па расказах старажылаў, былі ля вёсак Аўгустова і Ніжнія Сажалкі 1415 ліпеня 1941-га. Колькі чырвонаармейцаў тут палегла, дагэтуль невядома. Лік ідзе на сотні. 110-я дывізія налічвала каля 12 тысяч чалавек, 53-я –тысяч восем…

Пошукавыя працы ў Шклоўскім раёне працягнуцца да 21 мая.

СБ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая