RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Валерый Малашка: «Сітуацыя з уздымам сезоннага захворвання на вірусныя інфекцыі патрабуе скарэктаваць працу прышчэпачнай кампаніі»

Пасяджэнне абласнога аператыўнага штаба па мінімізацыі рызык распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі і арганізацыі аказання дапамогі насельніцтву рэгіёна адбылося ў Магаблвыканкаме ў рэжыме відэаканферэнцыі. Яго позвай стала ацэнка санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкі і аб’ёмаў мер, якія прымаюцца па стрымліванні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі вобласці, абмеркаванне актуальнай інфармацыі па прафілактыцы сезонных вірусных інфекцый.

«Сёння ва ўсіх рэгіёнах нашай вобласці назіраецца зніжэнне ўзроўню захворвання на COVID-19, – адзначыў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка. – Разам з тым пачынаецца ўздым сезоннага захворвання на вірусныя інфекцыі, у тым ліку ўжо рэгіструюцца выпадкі грыпу, парагрыпу. З канца мінулага тыдня фіксуецца некаторы рост захворвання ВРВІ сярод дзіцячага насельніцтва вобласці, а гэта гаворыць пра тое, што мы адстаём ад графіка вакцынацыі супраць грыпу як дзіцячага, так і дарослага насельніцтва. І сітуацыя патрабуе скарэктаваць працу ў гэтым кірунку. У тым ліку, у адрозненне ад іншых рэгіёнаў рэспублікі, знізіліся на Магілёўшчыне і тэмпы вакцынацыі супраць COVID-19. Хоць на сёння яшчэ не дасягнуты аптымальны ахоп прышчэпкамі насельніцтва для фарміравання ўстойлівага калектыўнага імунітэту. У сувязі з гэтым неабходна паскорыць як тэмпы вакцынацыі супраць грыпу, так і рэвакцынацыі ад COVID-19, а таксама – першаснай вакцынацыі сярод тых, хто яшчэ не прышчапляўся».

На дадзены момант у вобласці супраць COVID-19 першым кампанентам прышчэплена 47% насельніцтва, больш за 36% завяршылі поўны курс вакцынацыі. На аператыўнай нарадзе былі заслуханы справаздачы прадстаўнікоў тэрытарыяльных аператыўных штабоў аб выкананні даручэнняў па мінімізацыі рызык распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі. Па тэмпе прышчэпачнай кампаніі сярод адстаючых – Клічаўскі, Касцюковіцкі, Асіповіцкі, Слаўгарадскі і Чавускі раёны.

«Да 15 снежня павінна быць дасягнута 50% планка па ахопе насельніцтва вакцынацыяй супраць COVID-19, – нагадала галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці – галоўны ўрач Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Нячай. – На дадзены момант, як адзначалася вышэй, мы назіраем рост захворвання па вострых рэспіраторных інфекцыях сярод дзяцей. Па шэрагу школ пачынаюць паступаць звесткі пра больш чым 40% адсутнасці дзяцей, аднак пры дэталёвым аналізе прычын высвятляецца, што сярод адсутных захворванне складае каля 16%. Пры тым што гэта лічба вырасла ў два разы за апошнія два тыдні.

Неаднаразова гучала інфармацыя аб пільнай увазе да аб’ектаў гандлю, аднак не будзе лішнім яшчэ раз нагадаць насельніцтву аб захаванні мер асабістай засцярогі. Тым больш што ў абедзенны і вячэрні час у некаторых буйных крамах назіраецца мноства людзей з прычыны таго, што немагчыма адкрыць большую колькасць кас. Адміністрацыя тлумачыць гэты недахоп персаналу з-за хваробы, у тым ліку COVID-19. Аднак пры гэтым ахоп вакцынацыяй персаналу ў некаторых гандлёвых кропках ледзь дасягае 20%.

Таксама застаюцца пытанні да транспартнай сеткі – па недастатковым трансляванні ў аўтобусах і маршрутных таксі інфармацыі аб захаванні мер прафілактыкі і неабходнасці вакцынацыі. Плануецца, што ў найбліжэйшы час тлумачэннем дадзеных пытанняў сярод вадзіцеляў зоймецца ведамасны кантроль».

Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магаблвыканкама Аляксандр Старавойтаў, у вобласці з ліку цяжарных жанчын прышчэплена 45,7%, сярод кормячых маці – 31,4%. Нядрэнна вакцынацыя ідзе ў Магілёве – прышчэплена 56% цяжарных і кормячых, у Бабруйску 52,8%, у Дрыбінскім раёне – 64%, Кіраўскім – 49%, Крычаўскім – 72,6%, Мсціслаўскім – 65%, Чавускім – 46,7%, у астатніх раёнах працэнт вакцынацыі нізкі – у сярэднім 27,8%. На гэту катэгорыю рэкамендавана звярнуць асаблівую ўвагу, паколькі цяжарныя і кормячыя маці – гэта слаба абароненая катэгорыя, якая патрабуе дадатковай абароны.

Валерый Малашка падкрэсліў, што наперадзе навагоднія святы, а гэта значыць, што ў Беларусі і ў Магілёўскай вобласці ў прыватнасці, павялічыцца колькасць турыстаў. Каб свята было бяспечным для насельніцтва, трэба загадзя паклапаціцца аб вакцынацыі. Акрамя таго, пільную ўвагу варта надаць сферам паслуг (гасцініцам, санаторыям, транспарту, забаўляльнаму сектару) і гандлю. У суседняй Расіі ўжо рэгіструюцца выпадкі заражэння новым штамам «Амікрон». І людзям неабходна даступна тлумачыць, што адмаўленне ад прышчэпкі сёння – бестурботнасць, якая заўтра можа абярнуцца бядой. Каб мінімізаваць наступствы і прадухіліць новы ўсплёск захворвання, колькасць прышчэпленых павінна быць на ўзроўні 80%.

«З насельніцтвам, калектывамі неабходна працаваць адрасна, шукаць індывідуальны падыход, пераконваць, аргументаваць, прыводзіць прыклады, у тым ліку, цяжкія – з «чырвонай зоны». Каб нават самыя перакананыя праціўнікі прышчэпак убачылі, што цана прамаруджання занадта высокая, – яшчэ раз акцэнтаваў увагу на неабходнасці нарошчваць тэмпу прышчэпачнай кампаніі Валерый Малашка. – І на сёння самы эфектыўны інструмент барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй – вакцынацыя».

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая