RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Валерый Малашка: у святкаванні Дня народнага адзінства не толькі гістарычны, але і сакральны сэнс

Беларусь 17 верасня ўпершыню адзначыць Дзень народнага адзінства. Свята мае трывалы гістарычны падмурак і накіравана на згуртаванне беларускага народа. У яго аснове пераемнасць пакаленняў, а таксама курс на развіццё моцнай і незалежнай краіны. Пра тое, якія расстаўляе акцэнты ў жыцці сучаснага беларуса ідэя народнага адзінства і чым унікальнае гэта свята, расказаў намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Валерый Малашка.

– 17 верасня –дата, якая мае пад сабой як гістарычную падаплёку, так і больш глыбокі, сімвалічны сэнс. Што адрознівае гэтае свята ад іншых і ў чым заключаецца яго каштоўнасць для беларускага народа?

– Дзень народнага адзінства –тое, што сёння аб’ядноўвае нас не толькі гістарычна як народ, але і сакральна як пэўная супольнасць. Сёння гэта яшчэ раз пацвярджае, што беларусы сфарміравалі сваю дзяржаву і могуць смела глядзець у будучыню. На мой погляд, 17 верасня 1939 года адбыўся акт гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа. І гэты акцэнт важны і актуальны сёння, бо да людзей павінна прыйсці ўсведамленне, хто мы і якое месца займаем на геапалітычнай карце свету.

Па вялікім рахунку, мы фарміруемся як нацыя толькі апошнія 30 гадоў. На жаль, раней для гэтага не было магчымасці: за нас вырашалі іншыя. Падпісваючы ў 1921 годзе Рыжскі мірны дагавор, ніхто не думаў пра беднага беларуса і нашай нацыянальнай самасвядомасці. Згодна з дакументам, палякі абяцалі не насаджаць свае нацыянальныя інтарэсы, а выстойваць на нашай зямлі раўнапраўныя ўзаемаадносіны. Аднак гэтага не адбылося. Нашы бабулі і дзядулі сталі сведкамі таго: усё гэта напісана не толькі ў падручніках, але і пугай на іх спінах. Таму мы павінны данесці да моладзі гістарычную праўду.

– Напэўна, акрамя самой ідэі яднання, ёсць матэрыяльныя рэчы, у якіх закладзены сімвалізм гэтага філасофскага паняцця. У чым ён увасобіўся?

– Гістарычна склалася, што ў беларускага народа такімі сакральнымі сэнсамі і адначасова ўтылітарнымі ўласцівасцямі валодае ручнік. Менавіта гэты прадмет ужытку заключае ў сабе кады вечнасці, якія знайшлі адлюстраванне ў яго арнаментах і малюнках. На працягу многіх стагоддзяў мы карыстаемся ім у кожнай сям’і, перадаючы гэтую традыцыю з пакалення ў пакаленне. Ручнік выкарыстоўваецца намі на самых адказных этапах жыцця і суправаджае чалавека ад нараджэння да самай смерці.

Акрамя гэтага, нас аб’ядноўваюць і памятныя месцы, якімі багаты кожны рэгіён краіны. Магілёўская вобласць таксама мае свае славутасці, якія фарміраваліся на працягу многіх гадоў. Гэта мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» ў Магілёўскім раёне –месца грамадзянска-патрыятычнага выхавання і адзінства пакаленняў, Блакітная крыніца на Слаўгарадчыне – традыцыі самабытнай народнай творчасці і нашай аўтэнтычнай культуры, Свята-Успенскі мужчынскі манастыр у вёсцы Пустынкі Мсціслаўскага раёна – скарбніца хрысціянскіх і агульначалавечых каштоўнасцей. Гэтыя выдатныя месцы сталі сёння для нас, беларусаў і жыхароў Магілёўскай вобласці, цэнтрамі сілы і прыцягнення, а не толькі аб’ектамі масавага паломніцтва.

– Які ўрок, на ваш погляд, можна вынесці са спробаў падзяліць беларускі народ на дзве палярныя часткі –поўнач і поўдзень, захад і усход?

– Калі хочуць падзяліць дзяржаву, то ў першую чаргу спрабуюць зрабіць гэта знутры, пасеяць нянавісць і варожасць унутры аднаго народа. Як паказвае практыка, раскол па нацыянальных і рэлігійных каштоўнасцях, а таксама палітычных поглядах вельмі балючы і не з’яўляецца шляхам развіцця той ці іншай дзяржавы. Урокі найноўшай гісторыі Беларусі гавораць аб тым, што мы павінны аб’яднацца вакол глыбокіх гістарычных інтарэсаў нашага народа, беларускай дзяржавы і, вядома ж, нашага нацыянальнага лідара.

У сітуацыі, якая склалася, у кожнага з нас павінна быць разуменне, што мы як ніколі адказныя адзін за аднаго. Захочуць нас расхістаць – будуць забіваць кліны паміж пажылымі і маладымі, паміж прафесійнымі супольнасцямі і іншымі сацыяльнымі групамі, насаджаць чужыя для нас культы і навязваць неўласцівыя для беларускага народа арыенціры. Мы сёння талерантныя, багатыя на свае каштоўнасці, у тым ліку маральныя і сямейныя. Усё гэта мы абавязаны ахоўваць і абараняць. І пра гэта сёння таксама мы павінны гаварыць з моладдзю.

– Моладзь ва ўсе часы была актыўнай і дынамічнай сацыяльнай групай. На якой мове трэба размаўляць з нашым падрастаючым пакаленнем, каб знайсці водгук у сэрцах маладых людзей?

– У першую чаргу мы самі павінны быць не проста павучальнікамі і гаваркімі галовамі, а жывым прыкладам для маладых людзей. Так, калі мы просім іх не брыдкасловіць, то і самім не варта ўжываць моцных выразаў. Старэйшае пакаленне павінна мадэляваць гэтыя паводзіны ў грамадстве і дзяржаве, калі хоча дамагчыся жаданага выніку.

Больш за тое, нам трэба знайсці такія формы зносін з моладдзю, якія будуць ёй зразумелыя і даступныя. Гэта датычыцца ў тым ліку і зносін з падрастаючым пакаленнем на іх мове з дапамогай смартфонаў і інтэрнэт-тэхналогій. Мы абавязаны перадаць маладым людзям любоў да нашай Радзімы і адказнасць за яе будучыню, а таксама ўцягнуць іх у будаўніцтва суверэннай беларускай дзяржавы. Нашы дзеці павінны ўпэўнена глядзець наперад і бачыць, што краіна развіваецца і мацнее. Менавіта маладое пакаленне з’яўляецца рухаючай сілай на шляху станаўлення нашай беларускай дзяржавы.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая