RU BY EN 中文
Twitter Instagram

З 1 студзеня функцыі Адміністрацыі зон адчужэння і адсялення будуць выконваць Гомельскі і Магілёўскі аблвыканкамы

Функцыі па выдачы пропускаў для ўезду, знаходжання, вывазу маёмасці з тэрыторый зон радыеактыўнага забруджвання з адселеных тэрыторый будуць перададзеныя ў Гомельскі і Магілёўскі абласныя выканаўчыя камітэты. Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка адміністрацыі зон адчужэння і адсялення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Аляксей Саламяйчук.

Як растлумачыў суразмоўца, з 1 студзеня 2023 года Адміністрацыя зон адчужэння і адсялення падлягае ліквідацыі. Такое рашэнне прынята ў адпаведнасці з падпунктам 1.2. пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.11.2022 №405.

«У выпадку, калі камусьці неабходна аформіць пропуск у студзені 2023 года, рэкамендуем звярнуцца па дакументы ў снежні 2022 года з мэтай пазбегнуць праблемных пытанняў у пераходны перыяд», – адзначыў Аляксей Саламяйчук.

Заявы для пропускаў можна дасылаць на эл. пошту: proezd@azoo.mchs.gov.by (Гомельская вобласць), mogilev@azoo.mchs.gov.by (Магілёўская вобласць), па факсе 8 (0232) 23‑37‑11.

Заявы на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры:

1. Рэгламент адміністрацыйнай працэдуры 19.12.1. Атрыманне пропуску на вываз маёмасці, зямлі, карысных выкапняў, іншых матэрыяльных каштоўнасцяў (за выключэннем узораў, што адбіраюцца для навуковых мэтаў пры выкананні навукова-даследчых работ, якія праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам), што знаходзяцца на тэрыторыях зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення, з якіх адселена насельніцтва і на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым

2. Рэгламент адміністрацыйнай працэдуры 19.17.1. Атрыманне пропуску для ўезду, знаходжання на тэрыторыях зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення, з якіх адселена насельніцтва і на якіх устаноўлены кантрольна-прапускны рэжым

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая