RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Знесці нельга пакінуць». Сёлета ў Магілёўскай вобласці асаблівую ўвагу нададуць зносу пустуючых і старых дамоў, сельгасзбудаванняў, якія не выкарыстоўваюцца

У Магілёўскай вобласці ў рэестрах пустуючых дамоў на сённяшні дзень налічваецца 919 аб’ектаў. Такія будынкі не толькі псуюць эстэтыку гарадоў і вёсак, але і з’яўляюцца крыніцай павышанай небяспекі. Тэрыторыі такіх домаўладанняў зарастаюць пустазеллем, становяцца месцам стыхійных звалак смецця, тут збіраюцца асобы без пэўнага месца жыхарства, нярэдка ўспыхваюць пажары. Зямля –каштоўны рэсурс, які, калі і не знойдзе новага ўласніка, можа спатрэбіцца ў гаспадарчым абароце. Не дзіўна, што праблеме існавання старых дамоў наша дзяржава надае павышаную ўвагу. Чарговае пашыранае пасяджэнне Магілёўскага аблвыканкама таксама было прысвечана гэтаму пытанню.

Як паведаміў кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Дзядкоў, у адпаведнасці з даручэннямі Прэзідэнта, дадзенымі 29 красавіка падчас нарады па актуальных пытаннях развіцця АПК і навядзенні парадку на зямлі, у 2021 годзе ў рэгіёне плануецца надаць асаблівую ўвагу мерапрыемствам па зносе пустуючых і старых дамоў у населеных пунктах, сельскагаспадарчых будынкаў, якія не выкарыстоўваюцца.

У межах Указа кіраўніка дзяржавы № 357 «Аб пустуючых і старых дамах» у першым квартале 2021 года гаррайвыканкамы правялі інвентарызацыю і выявілі 539 пустуючых і 108 старых дамоў, што гаворыць пра вялікі аб’ём маючай адбыцца работы па зносе такіх будынкаў або прадастаўленні новым землекарыстальнікам участкаў з размешчанымі на іх пустуючымі аб’ектамі з умовай іх зносу.

Дадзеная праблемная сітуацыя таксама прасочваецца і са зносам невыкарыстоўваемых сельскагаспадарчых будынкаў і аб’ектаў. Да большасці не абмежаваны доступ, што стварае пагрозу жыццю і здароўю насельніцтва. Мікалай Дзядкоў падкрэсліў: з улікам таго, што ва ўрад да 1 чэрвеня 2021 года будуць унесены прапановы па спрашчэнні зносу непрыдатных, неэксплутаваных будынкаў і збудаванняў сельгасарганізацый, ужо сёння неабходна падрыхтаваць актуалізаваныя спісы такіх аб’ектаў і быць гатовымі да правядзення гэтых работ.

У цэлым, у пытаннях навядзення парадку на зямлі патрэбны сістэмны падыход, звярнуў увагу дакладчык. На жывёлагадоўчых аб’ектах вобласці варта працягваць працу па ліквідацыі і недапушчэнні засмечанасці тэрыторый і прылеглых зямель рэшткамі кармоў, ПЭТ-плёнкі, будаўнічым смеццем, навалаў арганікі з-за несвоечасовага яе вывазу і інш.

Варта працягваць навядзенне парадку ў прыдарожных палосах, на тэрыторыях прыпыначных пунктаў, прылеглых да іх землях сельгаспрызначэння і ляснога фонду, праводзіць мерапрыемствы па давядзенні ўзроўню азелянення тэрыторый гарадоў да 40%. Толькі ў сакавіку-красавіку бягучага года ў населеных пунктах Магілёўскай вобласці пасаджана больш за 36 тыс. дрэў і 8 тыс. кустоў, закладзены 2 паркі ў Бялынічах і Асіповічах, 7 алей.

У адпаведнасці з канцэпцыяй стварэння аб’ектаў па сартаванні і выкарыстанні цвёрдых камунальных адходаў і палігонаў для іх пахавання, да канца 2021 года павінны быць зачынены ўсе міні-палігоны ЦКА, адзначыў Мікалай Дзядкоў. У сувязі з гэтым запланавана рэкультывацыя ўсіх пакінутых у Магілёўскай вобласці 34-х. На вызваленых землях, пры магчымасці, перавагу аддадуць пасадцы зялёных насаджэнняў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая