Навiны
Каля 1,025 млн школьнікаў пачнуць заняткі 1 верасня ў Беларусі
У Беларусі з 1 верасня заняткі пачнуць каля 1,025 млн школьнікаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс–службе Міністэрства адукацыі.
У ведамстве адзначылі, што з агульнай колькасці навучэнцаў 87,5 тыс. – першакласнікі, 54,5 тыс. – навучэнцы 10–х класаў. «У новым навучальным годзе беларускія школы сустрэнуць вучняў абноўленай інфраструктурай і сучаснымі адукацыйнымі прасторамі. Свае дзверы адкрыюць больш як 2,5 тыс. школ і гімназій», – расказалі ў Мінадукацыі.
Больш за 190 тыс. рублёў матдапамогі атрымалі члены прафсаюза Магілёўскай вобласці ў I паўгоддзі
Больш за 190 тыс. рублёў матэрыяльнай дапамогі атрымалі члены прафсаюза Магілёўскай вобласці ў І паўгоддзі. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным аб'яднанні прафсаюзаў.
Так, члены Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя рэгіёна атрымалі матэрыяльную дапамогу на агульную суму больш за 190 тыс. рублёў. Фінансавая падтрымка была забяспечана больш за 1,7 тыс. чалавек.
У аблвыканкаме прадставілі новага старшыню КДК Магілёўскай вобласці
У Магілёўскім аблвыканкаме адбылося прадстаўленне новага старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Юрыя Фралова.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне Юрыя Фралова 8 ліпеня. Да гэтага ён працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектарам па горадзе Мінску.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка, намеснік старшыні КДК Беларусі Максім Аляшкевіч і прадстаўнікі мясцовай вертыкалі ўлады.
Каля 1 тыс. машын будзе задзейнічана ў перавозцы збожжа ў час уборачнай у Магілёўскай вобласці
Каля 1 тыс. машын будзе задзейнічана ў перавозцы збожжа ў час уборачнай у Магілёўскай вобласці. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка па выніках селектарнай нарады з Прэзідэнтам Беларусі.
Новыя камбайны, мехатрады і віды на ўраджай: Анатоль Ісачанка расказаў аб уборачнай у рэгіёне
Які ўраджай разлічваюць атрымаць у Магілёўскай вобласці, расказаў у час селектарнай нарады з Прэзідэнтам Беларусі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка.
Тэхніка, кадры і надзейнасць сушыльнай гаспадаркі. Аляксандр Лукашэнка назваў галоўныя ўмовы поспеху ўборачнай
Галоўныя ўмовы паспяховай уборачнай кампаніі абазначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на селектарнай нарадзе.
Органы дзяржбудэкспертызы Беларусі ўкаранілі новы лічбавы механізм верыфікацыі дакументаў
У Беларусі перайшлі на аўтаматызаваную праверку атэстатаў пры падачы дакументаў на дзяржбудэкспертызу, паведамілі ў прэс–службе Дзяржстандарта.
Органы дзяржбудэкспертызы ўкаранілі новы лічбавы механізм верыфікацыі дакументаў.
У Беларусі ўдасканальваецца работа банка даных аб грамадзянах, права на выезд якіх абмежавана
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, накіраваны на ўдасканаленне функцыянавання банка даных аб грамадзянах Беларусі, права на выезд якіх часова абмежавана. Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы.
Прыняцце ўказа абумоўлена карэкціроўкай заканадаўства і практыкай прымянення былых норм.
Міністэрства аховы здароўя дала ацэнку ўмовам працы работнікаў падчас уборачнай
Міністэрства аховы здароўя дала ацэнку ўмовам працы работнікаў падчас уборачнай кампаніі. Пра гэта паведаміў на прэс–канферэнцыі начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай абароны пры НС Міністэрства аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Лях.
У Беларусі ўнесены змяненні ў стандарт на адзенне для школьнікаў
У стандарт на адзенне для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ўнесены змяненні. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Дзяржстандарту.
Змяненні ў СТБ 2517–2017 уводзяцца ў дзеянне 13 жніўня з правам датэрміновага прымянення. Іх мэта – актуалізацыя дзеючых патрабаванняў, пазіцыянаванне адзення для навучэнцаў як беларускага брэнда, садзейнічанне прасоўванню праз вядзенне адпаведнага рэестра, павышэнне дасведчанасці спажыўцоў у выбары прадукцыі для школьнікаў.
Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў змяненні ў сферы чыгуначнага транспарту
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях чыгуначнага транспарту». Аб гэтым паведамілі ў прэс–службе кіраўніка дзяржавы.
Чым будзе здзіўляць «Рыцарскі фэст. Мсціслаў» сёлета, распавялі арганізатары
«Рыцарскі фэст. Мсціслаў» пройдзе ў Мсціславе 1 жніўня. Чым будзе здзіўляць фестываль сёлета, расказала начальнік аддзела культуры Мсціслаўскага райвыканкама Наталля Біскуп.
Гандлёвыя рады з рамеснікамі і майстры з розных куткоў Беларусі, актыўнасці на любы ўзрост, аглядныя экскурсіі, квэсты, рыцарскія баі – фестываль будзе яркім і цікавым. Таксама тыя, хто захоча асвоіць майстэрства сярэднявечных танцаў, змогуць паспрабаваць свае сілы на тэматычных майстар–класах.
У Дрыбінскім раёне праверылі, як кормяць удзельнікаў уборачнай кампаніі
У перыяд уборачнай кампаніі пытанні аховы працы і бытавога забеспячэння работнікаў сельскай гаспадаркі застаюцца на асаблівым кантролі прафсаюзных арганізацый. З рабочым візітам аграгарадок Міхееўка Дрыбінскага раёна наведалі намеснік старшыні Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Таццяна Лаўманіс і старшыня Дрыбінскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Тамара Іўкіна.
У БДСГА працягнулі прыём дакументаў на мэтавую падрыхтоўку па сельгасспецыяльнасцях
Пакуль у большасці ВНУ краіны прыёмная кампанія на мэтавую падрыхтоўку падыходзіць да завяршэння, у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (БДСГА) адкрыты новыя магчымасці. Акадэмія аб'явіла дадатковы набор на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі для жадаючых асвоіць сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. Вакантныя месцы яшчэ ёсць.
Новы дзіцячы сад з басейнам узводзяць у Мсціславе
Новы дзіцячы сад з басейнам узводзяць у Мсціслаўлі, у мікрараёне Паўднёва–Заходні. Пра гэта расказаў намеснік старшыні Мсціслаўскага райвыканкама Сяргей Мацвеенка.
Будынак будзе аднапавярховы, каркаснага тыпу, агульная плошча – больш за 1 тыс. кв.м. На дадзены момант каркас практычна збудаваны.
Ірына Курачкіна заваявала бронзу прэстыжнага турніру па барацьбе ў Будапешце
Беларуска Ірына Курачкіна стала прызёрам прэстыжнага міжнароднага турніру па барацьбе памяці Імрэ Паяка, Яноша Варгі і Іштвана Козмы ў Будапешце.
Неба, вайсковая каша і мора ўсмешак: акцыя «Падары радасць дзецям» аб'яднала ў Магілёве каля 60 чалавек
Дабрачынную акцыю «Падары радасць дзецям» для шматдзетных сем'яў і ваеннаслужачых, якія выхоўваюць дзяцей–інвалідаў, правёў актыў Беларускага саюза жанчын сумесна з камандаваннем вайсковай часці 6713 унутраных войскаў МУС. На свята ў Магілёве запрасілі вайскоўцаў з сем'ямі з асобна дыслакаваных падраздзяленняў у Горках, Шклове і Бабруйску.
У Клічаве прайшоў маладзёжны фестываль «Купалле-фэст-2026»
У гарадскім парку Клічава ўпершыню прайшоў маладзёжны фестываль «Купалле–фэст–2026» пад дэвізам «Традыцыі, драйв і твае сябры». Арганізатары – сектар культуры райвыканкама – паклапаціліся, каб кожнаму госцю было весела і цікава.
Уваходная група ў парк была аформлена ярка і маляўніча: высокая арка аплеценая атласнымі стужкамі і палявымі кветкамі. Традыцыйныя купальскія матывы з элементамі старажытных абрадаў з вянкамі тут гучалі ў сучаснай аранжыроўцы.
Уладальнікі Кубка Беларусі па пляжным валейболе вызначыліся ў Бабруйску
У Бабруйску на базе санаторыя імя Леніна прайшоў розыгрыш Кубка Беларусі па пляжным валейболе 2026 года.
Перамогу сярод мужчын атрымалі гульцы ВК «Мінск» Іван Ярмош і Пётр Бахнар, якія ў фінале з лікам 2:1 па сэтах абгулялі Германа Аляксандрава і Аляксея Камісарэнку (21:17, 19:21, 16:14). Тройку замкнулі Мікіта Канавалаў і Арсеній Котаў. Лідэры айчыннага пляжнага валейбола Аляксандр Дзядкоў і Павел Пятрушка ўступілі ў чвэрцьфінале.
Першая ў гісторыі інаўгурацыя Презідэнта Беларусі адбылася 32 гады таму
Першая ў гісторыі цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі адбылася 20 ліпеня 1994 года. Роўна 32 гады таму Аляксандр Лукашэнка ў якасці ўсенародна выбранага кіраўніка дзяржавы прынёс прысягу ў Авальнай зале Дома ўрада.
У Беларусі ўступілі ў сілу нормы аб крыптабанках і кантролі ў сферы лічбавых знакаў
У Беларусі ўступілі ў сілу пастановы Нацбанка, якія датычацца крыптабанкаў і пытанняў кантролю ў сферы токенаў. Пра гэта паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
Ад выставы тэхнікі да фудкорту: Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў правядзе дзень адчыненых дзвярэй
На Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў, які ўваходзіць у склад «МТЗ–Холдынгу», 7 жніўня пройдзе дзень адчыненых дзвярэй.
Як піша карпаратыўнае выданне ААТ «МТЗ» «Трактар.бел» са спасылкай на інфармацыю прадстаўнікоў БЗТДіА, дзень адчыненых дзвярэй будзе прымеркаваны да дня заснавання прадпрыемства.
Прамая тэлефонная лінія па пытаннях працаўладкавання навучэнскай моладзі ў вольны ад вучобы час пройдзе 21 ліпеня
21 ліпеня камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама правядзе прамую тэлефонную лінію па пытанні: «Працаўладкаванне навучэнскай моладзі ў вольны ад вучобы час, у тым ліку ў канікулярны перыяд».
На пытанні з 10.00 да 11.00 адкажа галоўны спецыяліст упраўлення занятасці насельніцтва Вольга Пятроўна Кірылава па нумары тэлефона 8 (0222) 75-23-40.
Рэд.
Ёсць першыя тысячнікі на Магілёўшчыне!
Камбайнер Іван Здаравікоў і вадзіцелі Дзмітрый Магілёўцаў, Юрый Манкевіч, Аляксандр Андрэйчыкаў з ЗАТ «Агракамбінат «Зара» сталі першымі ў Магілёўскай вобласці тысячнікамі на жніве–2026.
Тэставыя фарматы і навыкі тайм-мэнэджменту. У школах з'явіцца новы факультатыў па матэматыцы
Міністэрства адукацыі зацвердзіла праграму факультатыўных заняткаў «Матэматыка: ад простага – да складанага» для 8–11–х класаў. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.
Асаблівасцю курса з'яўляецца гнуткасць праграмы – яе можна праходзіць адзін, два ці чатыры гады на выбар школы і вучня. Таксама зроблены акцэнт на практыку: упор на тэставыя фарматы, пошук рацыянальных спосабаў рашэння і навыкі тайм–мэнэджменту. Факультатыў накіраваны на паўтарэнне і паглыбленне ключавых тэм алгебры і геаметрыі.
Пра тое, як захаваць любоў да справы і блізкіх, раскажа гендырэктар «Зары» Кацярына Зароўская ў праекце «ЯНА»
Узначаліць адну з найбуйнейшых гаспадарак Магілёўскай вобласці ў 35 гадоў, павялічыць прыбытак агракамбіната ў 2 разы і выпусціць больш як 150 найменняў прадукцыі. Гераіня новай серыі праекта аб моцных жанчынах «ОНА» – гендырэктар агракамбіната «Зара» Кацярына Зароўская.
Як кіраваць калектывам з 800 чалавек, ці можна ўтрымаць пакаленне зумераў на вёсцы і якое гэта – выйсці на працу, калі дзіцяці ледзь споўнілася 2 месяцы? Сумленная размова аб жыцці, прафесійным і жаночым.
Касцюковічы рыхтуюцца да Дня беларускага пісьменства
Менш за два месяцы засталося да XXXIII Дня беларускага пісьменства — 5–6 верасня Касцюковічы стануць сталіцай адной з галоўных культурных падзей краіны. І невыпадкова свята пройдзе менавіта тут: Касцюкоўшчына – радзіма цэлай плеяды вядомых беларускіх літаратараў. Тут нарадзіліся Аркадзь Куляшоў, Іван Чыгрынаў, Алесь Пісьмянкоў і іншыя майстры слова.
Кантроль з боку Дзяржпрамнагляду - папярэджанне ўзнікнення неспрыяльных сітуацый
Прамысловая бяспека – частка сістэмнай бяспекі краіны. Яе галоўная задача – забеспячэнне безаварыйнага функцыянавання ўсяго індустрыяльнага комплексу. Каб гарантаваць бяспеку перавозак небяспечных грузаў, мінімізаваць рызыкі ўзнікнення тэхнагенных аварый і інцыдэнтаў у Магілёўскай вобласці ўжо не адзін дзесятак гадоў працуе Дзяржпрамнагляд.
У Беларусі зацверджана форма праекта на пераўладкаванне і перапланіроўку памяшканняў у жылым доме
Форма праекта на пераўладкаванне або перапланіроўку жылога памяшкання, нежылога памяшкання ў жылым доме зацверджана пастановай Міністэрства жыллёва–камунальнай гаспадаркі Беларусі ад 25 чэрвеня 2026 г. № 10, паведамілі ў МЖКГ.
У міністэрстве праінфармавалі:
У Магілёве ўзнагароджаны пераможцы рэспубліканскай алімпіяды
У Магілёўскім абласным цэнтры творчасці адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання пераможцаў рэспубліканскай алімпіяды па навучальных дысцыплінах.
Дыпломы і ўзнагароды ад аблвыканкама ўручаны 93 школьнікам рэгіёну, чые вынікі сталі аднымі з лепшых у краіне. Не засталіся без увагі і настаўнікі – педагогі, якія выхавалі бліскучую плеяду юных талентаў.
Переводчик