Старшыня камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама правядзе 7 жніўня выязны прыём грамадзян у Слаўгарадзе
Старшынёй камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Варапаевым Аляксандрам Сяргеевічам будзе праводзіцца выязны прыём грамадзян 7 жніўня з 12.00 да 13.00 у Слаўгарадскім раённым выканаўчым камітэце па адрасе: г. Слаўгарад, вул. Кастрычніцкая, 3, каб. 7.Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па нумары тэлефона 8 (0222) 75–05–45. Рэд.
У Магілёўскай вобласці намалацілі 291 тыс. тон збожжа
Беларускія аграрыі намалацілі 3 млн тон збожжа, паведамілі ў пресс–службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле аператыўных даных на 29 ліпеня, намалочана збожжавых з улікам рапсу 3022 тыс.т, і гэта на мільён больш, чым у гэту дату мінулага года. У разрэзе абласцей намалочана: Брэсцкая – 857 тыс.т, Мінская – 620 тыс.т, Гродзенская – 590 тыс.т, Гомельская – 492 тыс.т, Магілёўская – 291 тыс.т, Віцебская – 172 тыс.т.
Астанкі больш як 140 ахвяр генацыду беларусаў у ВАВ знойдзены ў пяці ямах-магілах у Казіміраўскім лесе
Астанкі больш як 140 ахвяр генацыду беларусаў у гады ВАВ знойдзены ў пяці ямах–магілах у Казіміраўскім лесе ў Магілёве, паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці. Падчас расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў Магілёве ў сумна вядомым Казіміраўскім лесе па вул.Раўчакова ў 2026 годзе завершаны працэс здабывання астанкаў мірных жыхароў – па выніках судовых медыцынскіх экспертыз устаноўлена колькасць людзей, іх пол і ўзрост.
У Магілёве набірае абароты вытворчасць базальтавага ўцяпляльніка
Магілёўскае прадпрыемства «Базальтум», якое ўваходзіць у групу кампаній «Газасілікат», стала другой у краіне пляцоўкай, дзе наладжаны выпуск вельмі запатрабаванай у будаўнічай галіне прадукцыі – базальтавага ўцяпляльніка, або каменнай ваты. Неабходныя для выраба ўцяпляльніка кампаненты засяроджаны ў Саюзнай дзяржаве, так што ад вонкавых пастаўшчыкоў вытворца не залежыць. Магутнасці разлічаны на 400 тысяч кубічных метраў за год. Гэтыя аб'ёмы не толькі закрыюць патрэбнасць унутранага рынку, але і забяспечаць экспартныя пастаўкі.
Супрацоўнікі ДАІ ўзмацнілі кантроль за перавозкай пасажыраў у маршрутных таксі
Прадухіліць аўтаздарэнні з удзелам маршрутных таксі – прыярытэт для супрацоўнікаў ДАІ. За работай перавозчыкаў пасажырскага транспарту ў прыватнасці ў маршрутках узмоцнены кантроль. Для маніторынгу абстаноўкі інспектары дарожна–патрульнай службы праводзяць і рэйды.
Новыя МТК, перадавыя тэхналогіі. Як развіваецца сфера жывёлагадоўлі ў Бабруйскім раёне
Як развіваецца сфера жывёлагадоўлі ў Бабруйскім раёне, расказаў журналістам падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой.
Ад дзіцячых эскізаў да палотнаў і вершаў. У Магілёве праходзіць выстава «Берагіня»
Выставачны праект «Берагіня», які аб'яднаў творчасць юных і прафесійнага мастака, праходзіць у арт–студыі Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Пра гэта расказалі ў тэатры.
У Беларусі з 1 жніўня зменяцца памеры дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі
У Беларусі з 1 жніўня зменяцца памеры дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Пра гэта паведамляе прэс–служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Магілёўскай вобласці стартавала штогадовая прафсаюзная акцыя «Першы раз - у першы клас»
У Магілёўскай вобласці стартавала штогадовая прафсаюзная акцыя «Першы раз – у першы клас». Пра гэта расказаў старшыня абласной арганізацыі прафсаюза Павел Жуйкоў. Ініцыятыва рэалізуецца Магілёўскай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання.
Памер аднаразовай матэрыяльнай дапамогі на кожнага школьніка са шматдзетнай сям'і назвалі ў Мінпрацы
Памер аднаразовай матэрыяльнай дапамогі на кожнага школьніка са шматдзетнай сям'і складзе 159,11 рубля, або 30% БПМ. Пра гэта паведамляе прэс–служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Аднаразовую матэрыяльную дапамогу атрымаюць каля 230 тыс. школьнікаў з больш як 112 тыс. шматдзетных сем'яў. У Мінпрацы нагадалі, што такая дапамога прадастаўляецца шматдзетным незалежна ад даходу сям'і.
«Белшына» плануе павялічыць аб'ём вытворчасці ў III квартале прыкладна на 20%
«Белшына» плануе павялічыць аб'ём вытворчасці ў III квартале прыкладна на 20%. Аб гэтым журналістам расказаў генеральны дырэктар ААТ «Белшына» Андрэй Сойка пасля нарады па выніках работы асобных арганізацый прамысловага комплексу Магілёўскай вобласці за студзень – чэрвень 2026 года.
«Каб не дапусціць страт»: мабільныя групы працуюць у гаспадарках Чавускага раёна
Мабільныя групы для аператыўнага вырашэння пытанняў уборачнай кампаніі працуюць сёння ў Асіповіцкім, Хоцімскім і Чавускім раёнах Магілёўскай вобласці. Аб гэтым журналістам расказаў вядучы дзяржаўны інспектар Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Сяргей Мацвееў падчас наведвання гаспадарак Чавускага раёна.
Спецабсталяванне і кампетэнцыі. «Магілёўліфтмаш» распавёў пра новыя нішы для развіцця прадпрыемства
Як «Магілёўліфтмаш» знаходзіць новыя нішы для развіцця прадпрыемства, расказаў генеральны дырэктар ААТ «Магілёўліфтмаш» Руслан Страхар пасля нарады па выніках работы асобных арганізацый прамысловага комплексу Магілёўскай вобласці за студзень – чэрвень 2026 года.
Як спрацавала Магілёўская вобласць у першым паўгоддзі, абмеркавалі на нарадзе ў Бабруйску
Апошнія чатыры месяцы ў Магілёўскай вобласці назіраецца невялікі, але стабільны дадатак валавога рэгіянальнага прадукту. Аб гэтым расказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой падчас рабочай паездкі ў рэгіён.
Плячо да пляча: энергетыкі прыйшлі на дапамогу аграрыям
На дапамогу ва ўборачнай работнікам філіяла «Вендараж» РУП «Магілёўэнерга» прыйшлі калегі–энергетыкі з іншых падраздзяленняў. У гэты перыяд яны працуюць у тым ліку на камбайнах, на адвозцы. Персанал дапамагае на збожжатаку, насенных лініях. Усё каб аператыўна прыбраць і размеркаваць ураджай–2026.
«Набор будзе выкананы ў поўным аб'ёме». У БДСГА назвалі самыя запатрабаваныя спецыяльнасці
План прыёму на дзённую форму навучання ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі сёлета будзе выкананы ў поўным аб'ёме. Пра гэта расказаў адказны сакратар прыёмнай камісіі БДСГА Сяргей Рубец. На сёння дакументаў на паступленне падалі каля 1150 абітурыентаў пры плане набору ў 830 чалавек. У гэтым годзе набор будзе ў нас выкананы ў поўным аб'ёме», – адзначыў Сяргей Рубец.
У Магілёве праходзіць чэмпіянат МУС па стральбе з табельнай зброі
У Магілёве стартаваў чэмпіянат МУС па стральбе з табельнай зброі, прымеркаваны да 110–годдзя беларускай міліцыі. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. У спаборніцтвах удзельнічаюць зборныя ГУУС Мінгарвыканкама і абласных упраўленняў унутраных спраў, унутраных войскаў, дэпартаментаў аховы і выканання пакаранняў, а таксама дзвюх міліцэйскіх ВНУ. За ўзнагароды змагаюцца 12 каманд са ўсёй краіны.
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 жніўня
У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 9.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ. Так, 1 жніўня можна будзе звярнуцца па тэлефонах: Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42–21–02 (Багайчук Вера Уладзіміраўна – намеснік старшыні гарвыканкама);
Палявыя работы, гатоўнасць тэхнікі і зернесушылак: Дзмітрый Крутой азнаёміўся з ходам уборачнай у Клімавіцкім раёне
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой сёння з рабочай паездкай наведвае Клімавіцкі раён, сярод асноўных пытанняў – развіццё сферы свінагадоўлі, ход уборачнай кампаніі ў гаспадарках раёна.
«Сур'ёзная прыбаўка да эканомікі» - Дзмітрый Крутой аб развіцці жывёлагадоўлі ў Магілёўскай вобласці
Новыя аб'екты, стварэнне кластара – як будзе развівацца сфера жывёлагадоўлі ў Магілёўскай вобласці на прыкладзе Клімавіцкага раёна расказаў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой.
Комплекс па адкорме свіней на 51 тыс. галоў у год адкрылі ў Клімавіцкім раёне
Новы комплекс па адкорме свіней вытворчай магутнасцю 51 тыс. галоў за год адкрылі сёння каля вёскі Барысавічы Клімавіцкага раёна. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка.
Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў плануе нарасціць пастаўкі запчастак ва Узбекістан.
Павелічэнне аб'ёмаў паставак запасных частак да трактарнай тэхнікі BELARUS ва Узбекістан стала прадметам размовы падчас ліпеньскага візіту на Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў, які ўваходзіць у склад «МТЗ–Холдынгу», паведамілі ў прэс–службе БЗТДіА.
Дапамога па доглядзе чалавека старэйшага за 80 гадоў або інваліда І групы вырасце з 1 жніўня
У Беларусі з 1 жніўня вырасце дапамога па доглядзе пажылога чалавека старэйшага за 80 гадоў або інваліда І групы. Аб гэтым паведамляе прэс–служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Такім чынам, памер дапамогі пры доглядзе аднаго непрацаздольнага па 31 кастрычніка 2026 года складзе 100% БПМ, або 530,37 руб. Пры доглядзе двух і больш непрацаздольных – 120% БПМ, або 636,44 руб.
З 1 жніўня ў Беларусі вырастуць памеры бюджэту пражытачнага мінімуму
Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) вырастуць з 1 жніўня, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі з 1 жніўня вырастуць памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей
У Беларусі з 1 жніўня на 4,1% вырастуць памеры дзяржаўнай дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, якія вылічаюцца з бюджэту пражытачнага мінімуму. Пра гэта паведамілі ў пресс–службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці складзе 10 БПМ, або 5303,70 рубля, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 14 БПМ, або 7425,18 рубля.
У Беларусі з 1 жніўня павышаюцца «ўзроставыя» даплаты да пенсій
Памеры «узроставых» даплат да пенсій вырастуць з 1 жніўня, паведамляе пресс–служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. З 1 жніўня ў Беларусі памер гэтых выплат павялічыцца на 4,1% і складзе 99,44 рублі для людзей ва ўзросце 75–79 гадоў, пры наяўнасці інваліднасці 1–й групы – 232,03 рубля. Для людзей 80 гадоў і старэй (з улікам надбаўкі на догляд) – 198,89 рубля, пры наяўнасці інваліднасці 1–й групы – 265,18 рубля.
Жыллё, заробак, бонусы. Што прапануюць маладым спецыялістам у агракамбінаце «Зара»
Як прыцягваюць кадры ў сельскую гаспадарку, расказала генеральны дырэктар агракамбіната «Зара» Кацярына Зароўская ў эфіры тэлеканала «РТР–Беларусь».
Хакеісты «Дынама-Шынніка» атрымалі перамогу ў першым перадсезонным матчы
Бабруйскі клуб «Дынама–Шыннік» удала пачаў падрыхтоўку да новага сезона Моладзевай хакейнай лігі. У першым таварыскім матчы лета беларусы на «Бабруйск–Арэне» абгулялі «Дынама–СПб» з Санкт–Пецярбурга з лікам 2:1. Галамі за гаспадароў адзначыліся Ілля Сансевіч і Мікіта Мельнічонак. Наступны паядынак юныя дынамаўцы згуляюць дома 30 ліпеня супраць далёкаўсходняга «Тайфуна». З 5 па 7 жніўня «шыннікі» прымуць удзел у Кубку старшыні Бабруйскага гарвыканкама.
У Баркалабаўскім манастыры адзначылі 385-годдзе з часу заснавання абіцелі
У Баркалабаўскім Узнясенскім жаночым манастыры адзначылі 385–годдзе з часу заснавання манастыра, паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы. Увечары 23 ліпеня ў манастыр прыбылі ўдзельнікі традыцыйнага хроснага ходу з горада Магілёва. Каля 300 паломнікаў пераадолелі 40–кіламетровы шлях ад Мікольскага жаночага манастыра горада Магілёва да Баркалабаўскай абіцелі, несучы спіс цудатворнага абраза Божай Маці «Баркалабаўская». На асабліва шанаваных месцах па шляху руху адбываліся малебны.
Футбалісткі «Дняпра» і «Мінска» выйшлі ў фінал жаночага Кубка Беларусі
У розыгрышы жаночага Кубка Беларусі па футболе вызначыліся ўдзельнікі рашаючага паядынку. Першым фіналістам нечакана стаў магілёўскі «Днепр», які перайграў па суме дзвюх сустрэч дзеючых уладальніц трафея футбалістак сталічнага «Дынама–БДУФК». У Магілёве мінчанкі адолелі гаспадынь з мінімальнай перавагай – 1:0, а ў паядынку ў адказ магіляўчанкі здолелі ўзяць пераканаўчы рэванш з лікам 4:1. «Днепр» ўпершыню прабіўся ў фінал. Раней магілёўская каманда «Надзея» чатыры разы станавілася ўладальнікам Кубка краіны.