Спецыяльная стаматалагічная дапамога арганізавана ў Магілёўскай вобласці для тых, хто захварэў COVID-19 або з’яўляецца кантактам 1 ўзроўню
Спецыяльная стаматалагічная дапамога арганізавана ў Магілёўскай вобласці для тых, хто захварэў COVID-19 або з’яўляецца кантактам першага ўзроўню. Стаматалагічная паліклініка–гэта як аперацыйная–зона павышанай кантактнасці, а таму стэрыльнасці тут надаецца вялікая ўвага. Пацыенты на прыёме ў зубнога па інструкцыі–заўсёды ўмоўна небяспечныя. Напрыклад, яны могуць і самі не ведаць, што з’яўляюцца пераносчыкамі гепатыту С, ВІЧ... Таму да каранавіруснай прафілактыкі ў стаматалогіі паставіліся адказна.
У Кіраўску ствараюць комплекс сучаснай экспрэс-дыягностыкі
Высакаякасная медыцынская дапамога стане больш даступнай для жыхароў рэгіёнаў Магілёўшчыны. У Кіраўску на базе цэнтральнай раённай паліклінікі ствараюць сучасны комплекс экспрэс-дыягностыкі. У мінулым годзе тут пачалася маштабная рэканструкцыя. Грашыма падтрымала абласная інвестыцыйная праграма. Здаць раённую паліклініку плануюць да канца лета. Акрамя будынка, абновіцца медыцынскае абсталяванне, прыйдуць маладыя медыкі розных спецыяльнасцяў.
Новы мост рыхтуецца да адкрыцця ў Слаўгарадскім раёне
Мост– сімвал новых магчымасцяў Слаўгарадскага раёна. Левы і правы берагі ракі Сож цяпер злучыў маставы пераход даўжынёй у паўкіламетра. Раней у цёплы сезон даводзілася карыстацца пантонным мостам. А з надыходам халадоў трапіць на левы бераг–там, дзе Блакітная крыніца, – і зусім можна было толькі ў аб’езд, даўжынёй больш за сотню кіламетраў. Цяпер жа–прыгажосць, зручнасць, а яшчэ і вялікія планы на сацыяльна-эканамічнае развіццё левабярэжжа.
Заяўку на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў можна падаць да 30 верасня
Заяўку на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў можна падаць да 30 верасня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.
«Кіраўск-СДЮШАР» і «Брэст» выйшлі ў паўфінал чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
Першымі паўфіналістамі чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе сталі «Кіраўск-СДЮШАР» і «Брэст». Кіраўчане сталі пераможцамі рэгулярнага сезону, набраўшы ў 15 праведзеных гульнях 37 ачкоў пры розніцы мячоў 101:50. У чацвёртым туры, які праходзіў у Мазыры, лідары сезона адолелі «Брэст» з лікам 4:3 і ў авертайме «Шучын» – 6:4, а таксама саступілі ў дадатковы час дзеючаму чэмпіёну краіны «Гроднааблспорту»– 7:8. Другімі фінішавалі брэстаўчане, якія разграмілі кобрынскае «Палессе» з вынікам 14:3 і ўзялі верх над Гродзенскай дружынай–4:2.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 ліпеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка
Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 ліпеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Славутасці Крычаўскага раёна абазначаюць QR-кодамі
Праект па абазначэнні славутасцяў Крычаўскага раёна QR-кодамі ўжо стартаваў. У парку Перамогі горада QR-кодамі абазначылі помнік воінам-інтэрнацыяналістам і памятны знак у гонар 100-годдзя ўтварэння пагранічных войскаў. Пра гэта паведаміў дырэктар ДУК «Гістарычны музей Крычава» Уладзімір Мішчанка. Цяпер турысты могуць атрымаць гістарычную даведку, адсканаваўшы код пры дапамозе смартфона. Крычаўскія школы сталі выкарыстоўваць QR-коды для правядзення гістарычных квэстаў. Інтэрактыўныя тэхналогіі робяць больш даступнымі інфармацыю пра гісторыю Крычаўшчыны.
На сайце КДК апублікаваныя планы выбарачных праверак суб’ектаў гаспадарання на другое паўгоддзе 2020 года
На афіцыйным сайце Камітэта дзяржкантролю размешчаны планы выбарачных праверак у абласцях і г.Мінску на другое паўгоддзе 2020 года. Усяго кантралюючымі і нагляднымі органамі на названы перыяд па краіне запланавана 2598 праверак. З іх 338 будуць праведзены ў Магілёўскай вобласці. На Магілёўшчыне праверкамі будзе ахоплена 292 суб’екты. Найбольшая колькасць запланавана Мінпрацы і сацабароны (62, або 18,3%), МНС (61, або 18,0%). Удзельная вага праверак органаў Камітэта дзяржкантролю ў планах другога паўгоддзя складае 2,7%.
У Магілёўскай вобласці выплата пенсій і дапамог аб’ектамі паштовай сувязі будзе праводзіцца ў ліпені датэрмінова
Камітэт працы, занятасці i сацыяльнай абароны Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што ў Магілёўскай вобласці выплата пенсій і дапамог аб’ектамі паштовай сувязі будзе праводзіцца ў ліпені 2020 года датэрмінова: 2 ліпеня – за 5 чысло; у раённых цэнтрах і сельскай мясцовасці 4 ліпеня – за 6 чысло.
Улада не павінна закрываць вочы на праблемы жыхароў – Леанід Заяц
Улада не павінна закрываць вочы на праблемы жыхароў вобласці. Такім меркаваннем падчас прамой тэлефоннай лініі падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
У кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень–май 2020 года паступіла Br522 млн.
У кансалідаваны бюджэт рэгіёна за студзень–май 2020 года паступіла Br522 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту склалі паступленні падаходнага падатку – Br202,9 млн. (38,9%), падатку на дабаўленую вартасць – Br106,3 млн. (20,4%), акцызаў – Br32,3 млн. (6,2%), падатку на нерухомасць – Br17,1 млн. (3,3%), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання – Br28,3 млн. (5,4%), зямельнага падатку – Br14,1 млн. (2,7%).
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
Па традыцыі ў апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень моладзі. Ва ўсіх гарадах і раённых цэнтрах Магілёўскай вобласці пройдуць мерапрыемствы з удзелам кіраўніцтва раёнаў і навучальных устаноў, лідараў моладзевых грамадскіх арганізацый, паведамілі ў аблвыканкаме. У арганізацыях і ўстановах рэгіёна запланаваны вечары адпачынку, конкурсна-гульнявыя, танцавальна-забаўныя праграмы, кніжныя выставы, тэматычныя гутаркі, майстар-класы. У рэгіёнах пройдуць раённыя этапы рэспубліканскага конкурсу «Уладар сяла».
У Магілёўскім раёне знялі абмежавальныя меры па купанні
У Магілёўскім раёне знялі абмежавальныя меры па купанні. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Па выніках апошніх лабараторных даследаванняў якасць вады на рацэ Днепр у аграгарадку Палыкавічы, а таксама возеры ў вёсцы Вільчыцы стабілізавалася. Узятыя пробы цалкам адпавядаюць гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках.
Ідэі «Купалля» і народнага касцюма скразной ніткай будуць праходзіць праз усе мерапрыемствы свята «Александрыя збірае сяброў»
Ідэі «Купалля» і народнага касцюма скразной ніткай будуць праходзіць праз усе мерапрыемствы свята «Александрыя збірае сяброў». На гэта звярнуў увагу падчас тэматычнай прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі для гасцей свята «Купалле» ў Александрыі
Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі 11 і 12 ліпеня для дастаўкі гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Лёс простага беларуса, яго жыццёвы шлях і любоў да малой радзімы стануць галоўнымі тэмамі гала-канцэрта «Мая Александрыя»
Лёс простага беларуса, яго жыццёвы шлях і любоў да малой радзімы стануць галоўнымі тэмамі гала-канцэрта «Мая Александрыя» на рэспубліканскім свяце «Купалле». Пра гэта падчас тэматычнай прэс-канферэнцыі расказала начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Ірына Дрыга.
Спецыяльны турыстычны маршрут распрацаваны для гасцей свята «Купалле» ў Александрыі
Спецыяльны турыстычны маршрут «Купальскае кальцо» распрацаваны для гасцей рэспубліканскага свята «Александрыя збірае сяброў», які пройдзе ў Шклоўскім раёне 11–12 ліпеня. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай святу, расказала дырэктар прадпрыемства «Магілёўаблтурыст» Алена Карпенка.
У Магілёўскім раёне адкрылі бюст заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Леаніда Маісеева
Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE
Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне новага старшыні Крычаўскага райвыканкама
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў сёння назначэнне Андрэя Седукова старшынёй Крычаўскага райвыканкама. Цяпер Андрэй Седукоў займае пасаду намесніка старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама.
Больш за 50% членаў участковых камісій Магілёўскай вобласці склалі прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў
У Магілёўскай вобласці сфарміраваны склад 731 участковай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у іх будзе працаваць 8110 чалавек. Больш за 77% ад агульнай колькасці членаў камісій (6297 чалавек) складаюць жанчыны, паведамілі ў Магілёўскай абласной камісіі.
Лаўрэатамі спецыяльнай прэміі «Дасягненне» Магілёўскага гарвыканкама сталі 14 заслужаных людзей абласнога цэнтра
Лаўрэатамі спецыяльнай прэміі «Дасягненне» Магілёўскага гарвыканкама сталі 14 заслужаных людзей абласнога цэнтра. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Цырымонія ўручэння ўзнагарод пройдзе 26 чэрвеня ва ўрачыстай абстаноўцы з удзелам ганаровых гасцей на пляцоўцы каля гарадской Ратушы. Пачатак у 12.30. Сярод найлепшых – прадстаўнікі 14 сфер народнай гаспадаркі і грамадскай дзейнасці: «Прамысловасць» – Віталь Мартынаў, дырэктар сумеснага закрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі вагонабудаўнічы завод»;
Астанкі 6 чырвонаармейцаў знайшлі пошукавікі на Буйніцкім полі, устаноўлена прозвішча аднаго з іх
Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE Пошукавікі клуба «Віккру» знайшлі на Буйніцкім полі астанкі шасці байцоў Чырвонай Арміі. Па асабістых рэчах спецыялісты змаглі ўстанавіць прозвішча аднаго з іх. Пра гэта паведаміў кіраўнік пошукавага клуба «Віккру» гісторык Мікалай Барысенка.
Памятны знак ветэрану Вялікай Айчыннай вайны і працы Уладзіміру Марчанку адкрылі ў Чавусах
22 чэрвеня 2020 года споўнілася б 100 гадоў ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, удзельніку Парада Перамогі 1945 года ў Маскве, Ганароваму грамадзяніну Чавускага раёна, ветэрану працы Уладзіміру Васільевічу Марчанку. Ён усяго паўгода не дажыў да гэтай даты… Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE
У Дзень горада ў Магілёве з’явіцца «ЧытайСквер»
Да Дня горада ў Магілёве разгорнецца «ЧытайСквер» «753 старонкі...». Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса Алена Шэпелева. «28 чэрвеня ў скверы 40-годдзя Перамогі з 12.00 да 18.00 для гасцей свята будуць працаваць разнастайныя тэматычныя пляцоўкі: выставы і фотасесіі, свабодная зона для чытання, падрыхтаваная музычна-забаўляльная праграма і многае іншае», – расказала Алена Шэпелева.
Рэктар МДУ імя А. А. Куляшова: калі весці са студэнтамі адкрыты дыялог, ніхто з іх не пойдзе выказвацца на вуліцы
Калі весці са студэнтамі адкрыты дыялог, ніхто з іх не пойдзе выказвацца на вуліцы. Такім меркаваннем падзяліўся рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, доктар гістарычных навук, прафесар Дзяніс Дук.
Урад зацікаўлены ў новых падыходах да святкавання Дня беларускага пісьменства
Урад зацікаўлены ў новых падыходах да святкавання Дня беларускага пісьменства, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка сёння на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах.
МАРГ падрыхтаваў памяткі для гандлю і грамадскага харчавання па прафілактыцы COVID-19
Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE
Спецыяльную прэмію за дасягненні ў сацыяльнай сферы ўручылі ў Магілёве
Спецыяльную прэмію Магілёўскага аблвыканкама за дасягненні ў сацыяльнай сферы па выніках 2019 года ўручылі сёння ў Магілёве. Уладальнікамі высокай узнагароды стала 49 прадстаўнікоў розных прафесій, сярод якіх дзеячы культуры, педагогі, медыцынскія работнікі, журналісты і спартсмены.
Прэс-канферэнцыя «Аб падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага свята «Купалле» – «Александрыя збірае сяброў –2020» адбудзецца 25 чэрвеня
Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE
Ваенна-патрыятычны праект «Вуліцы герояў» падрыхтавалі супрацоўнікі Магілёўскай абласной бібліятэкі
Ваенна-патрыятычны праект «Вуліцы герояў» падрыхтавалі супрацоўнікі Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.