Міністэрства аховы здароўя дало рэкамендацыі па аказанні меддапамогі пацыентам з COVID-19
Міністэрства аховы здароўя дало часовыя рэкамендацыі па арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19. Гэта прадугледжана загадам Міністэрства аховы здароўя ад 1 ліпеня 2020 года. Рэкамендацыі падрыхтаваны на падставе практычнага вопыту аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй CОVID-19 датычна дыягностыкі, лячэння і маршрутызацыі пацыентаў, у тым ліку з улікам рэкамендацый СААЗ, замежных навуковых публікацый і матэрыялаў.
Начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Ігар Шчарбачэня 7 ліпеня правядзе прамую тэлефонную лінію
Начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Ігар Уладзіміравіч Шчарбачэня 7 ліпеня правядзе прамую тэлефонную лінію. З 9.00 да 11.00 па нумары тэлефона (80222) 25 22 51 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 ліпеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар
Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 ліпеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Барысавіч Страхар. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 9 узнагарод на першынстве Беларусі па лёгкай атлетыцы
У Гродне правялі першынство Беларусі па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2005–2006 гадоў нараджэння. Удзел у спаборніцтвах прынялі наймацнейшыя спартсмены з усіх рэгіёнаў рэспублікі.
Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты праходзіць у Беларусі
Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты пройдзе ў Беларусі з 5 па 14 ліпеня ўключна. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК.
Выдатным жыхарам Прыдняпроўскага краю ўручылі спецыяльныя пасведчанні аб занясенні іх імёнаў у Кнігу славы Магілёўшчыны
Выдатным жыхарам Прыдняпроўскага краю ўручылі спецыяльныя пасведчанні аб занясенні іх імёнаў у Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2019 года. Урачыстая цырымонія адбылася на плошчы Славы падчас святочнага канцэрта «Люблю цябе, Радзіма слаўная мая!», прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Заслужаных узнагарод было ўдастоена сем жыхароў рэгіёна:
Дэпутат Вольга Петрашова: важна даражыць сваёй краінай і шанаваць тое, што маеш
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Вольга Петрашова, каментуючы бягучую грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне, заклікала шанаваць дасягненні суверэннай Беларусі. Вольга Петрашова адзначыла, што беларускі народ даражыць сваёй краінай. «Упэўнена, што ў Беларусі кожны, хто працуе і займае актыўную жыццёвую пазіцыю, мае ўсе магчымасці для самарэалізацыі», – сказала дэпутат.
У Бабруйску адкрыўся дзіцячы дом сямейнага тыпу
3 ліпеня гэтага года надоўга запомніцца Бабруйскай сям’і Караханавых-Петрушко. У дзень дзяржаўнага свята прыёмныя бацькі з шасцю дзеткамі заехалі ў новы дом. Прычым урачыста: павіншаваць навасёлаў прыйшоў старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў.
Дзень Незалежнасці Беларусі з’яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару, доблесці і славы – Леанід Заяц
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару, доблесці і славы. Гэта свята непарыўна звязана з адной з найважнейшых падзей айчыннай гісторыі–вызваленнем Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На гэта звярнуў увагу, выступаючы на мітынгу, прысвечаным святкаванню 3 ліпеня, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц.
Новая падстанцыя хуткай дапамогі пачала працу ў Бабруйску
Новая падстанцыя хуткай медыцынскай дапамогі пачала працу ў Бабруйску. Яна абслугоўвае 5 мікрараёнаў горада–каля 60 тыс.жыхароў.
Магілёўскія мастакі ствараюць карціны для бальніц
У Магілёве стартавала дабрачынная акцыя па стварэнні мастацкіх работ у падарунак бальніцам. Разам з творчымі асобамі горада гэтую акцыю праводзіць дабрачыннае аб’яднанне «Благо». У камандзе тых, хто піша карціны, ёсць вядомыя прафесіяналы і самадзейныя мастакі. Калекцыя іх твораў стане цёплым жэстам падтрымкі медыкам і іх пацыентам.
МНС і «Радыё Магілёў» запускаюць праект-віктарыну «Бабуля побач з дзядулем»
Лета – гарачая пара для вяскоўцаў і дачнікаў. Для таго каб яна не стала «спапяляльнай», ратавальнікі сумесна з абласным «Радыё Магілёў» запускаюць праект-віктарыну «Бабуля побач з дзядулем». Галоўная мэта мерапрыемства–праз гумар і фантазію дастукацца да кожнага пенсіянера і расказаць аб асноўных пастулатах бяспекі, а таксама да іх дзяцей і ўнукаў, якія павінны дапамагчы ў стварэнні бяспекі людзям «залатога ўзросту», паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У Магілёўскай вобласці забаронена купанне дзяцей і дарослых у 6 зонах адпачынку
У Магілёўскай вобласці забаронена купанне дзяцей і дарослых у 6 зонах адпачынку. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Комплекс драўляных дамоў са Шклова ўзвялі ў японскай Акінава
Комплекс драўляных дамоў са Шклова ўзвялі ў японскім горадзе Урума прэфектуры Акінава. Пра гэта расказалі ў пасольстве Беларусі ў Японіі. «Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Японіі Руслан Есін прыняў удзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця «беларускага кутка» ў Акінава ў горадзе Урума, – адзначылі ў замежных установах. – У мерапрыемстве ўдзельнічалі дэпутаты парламента Японіі Хірамічы Ватанабэ і Шымпэй Мацусіта, мэр горада Урума Тосіа Сімабуку, прадстаўнікі рэгіянальных дзелавых, грамадскіх арганізацый і СМІ».
Моладзь Магілёўскай вобласці святкуе «Дзень вышыванкі»
Напярэдадні галоўнага свята краіны Беларусь адзначае яшчэ адзін – «Дзень вышыванкі». Сёння яго праводзяць пятым разам, і гэта ўжо стала добрай традыцыяй, паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «БРСМ».
У Магілёве на тэрыторыі СШ № 46 адкрылі новы басейн
В дни, когда Беларусь празднует День Независимости, жители Могилева по сложившейся традиции получают подарки, благодаря которым город становится краше и комфортнее. Совсем недавно, 1 сентября 2019 года, прозвенел первый звонок в средней школе №46 микрорайона Казимировка. А сегодня на территории, прилегающей к учебному заведению, открыли бассейн.
Абласная камісія прыняла рашэнні аб устанаўленні колькасці подпісаў грамадзян Магілёўскай вобласці ў падтрымку кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь
Абласная камісія прыняла рашэнні аб устанаўленні колькасці подпісаў грамадзян Магілёўскай вобласці ў падтрымку кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Пасяджэнне па гэтым пытанні адбылося сёння.
Працоўныя пенсіі павышаюцца ў Беларусі з 1 ліпеня
З 1 ліпеня ў Беларусі праводзіцца пераразлік усіх працоўных пенсій - па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля - у адпаведнасці з указам Прэзідэнта нумар 232 «Аб павышэнні пенсій». Больш падрабязна аб новых памерах выплат расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Пераразлік працоўных пенсій будзе праведзены шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянера зыходзячы з сярэдняй зарплаты, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій, з павышэннем яе велічыні на 6 працэнтаў.
Развіццю Бабруйска надаецца асаблівая ўвага – Леанід Заяц
Развіццю Бабруйска цяпер надаецца асаблівая ўвага. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. «Горад расце, забудоўваецца новы 7-ы мікрараён. Тут ужо пачалося будаўніцтва дзіцячага садка з басейнам. Здаць аб’ект плануем сёлета. У планах на 2021–2022 гады – будаўніцтва сярэдняй школы, якая таксама будзе з басейнам. Прыкладам для яе стане сярэдняя школа № 46 у Магілёве – сучасная, зручная і абсталяваная па апошнім слове тэхнікі», – расказаў Леанід Заяц.
Тэматычныя пляцоўкі, канцэртныя праграмы і феерверк – як Магілёў сустрэне Дзень Незалежнасці
Праграма галоўных святочных мерапрыемстваў у Дзень Незалежнасці ў Магілёве пачнецца ў 11.00 з мітынгу на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Тут жа правядуць экспрэс-экскурсію «Дняпроўскі рубеж», паведамілі ў гарвыканкаме.
Вядучыя тэлеканалы Беларусі пакажуць цыкл перадач аб найлепшых дасягненнях краіны
Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі і інфармацыйныя дырэкцыі каналаў АНТ і СТВ падрыхтавалі сумесны сацыяльна-палітычны праект, які прадэманструе найлепшыя дасягненні Беларусі за гады суверэнітэту. Прэм’ера штотыднёвай праграмы «Зроблена!» адбудзецца 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.
Калектывы і майстры народных мастацкіх рамёстваў чатырох краін прадэманструюць сваю творчасць на свяце «Александрыя збірае сяброў»
Калектывы і майстры народных мастацкіх рамёстваў усіх рэгіёнаў Беларусі і горада Мінска прадэманструюць сваю творчасць на выставе-кірмашы «Александрыйскі кірмаш», якая будзе праходзіць на працягу двух дзён на свяце «Купалле» ў Шклоўскім раёне. Таксама плануецца ўдзел прадстаўнікоў Расіі, Украіны і Літвы.
Магілёўскі «Алімпіец» другім разам прыме матч суперкубка Беларусі па міні-футболе
Суперкубак Беларусі па міні-футболе разыграюць у Магілёве. Такое рашэнне прыняла Беларуская асацыяцыя міні-футбола. Трафей аспрэчаць дзеючы чэмпіён краіны – аршанскі «Вітэн» – і ўладальнік кубка Беларусі – Гомельскі «БЧ». Паядынак пройдзе ў спарткомплексе «Алімпіец» 29 жніўня. Плануецца, што квіткі паступяць у продаж за два тыдні да матчу. Гульню суперкубка наш рэгіён прыме другі раз. У мінулым годзе сустрэча за гэты трафей таксама прайшла ў спарткомплексе «Алімпіец». Тады аршанскі «Вітэн» узяў верх над мінскай «Сталіцай».
Стаўка рэфінансавання з 1 ліпеня зніжаецца да 7,75 працэнта
Стаўка рэфінансавання з 1 ліпеня зніжаецца з 8 працэнтаў да 7,75 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 9 працэнтаў да 8,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт з 7 працэнтаў да 6,75 працэнта гадавых. Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем Нацыянальнага банка па выніках дадатковага пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 22 чэрвеня, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
Установы аховы здароўя Магілёўскай вобласці паэтапна вяртаюцца да звычайнага рэжыму працы
Установы аховы здароўя Магілёўскай вобласці паэтапна вяртаюцца да звычайнага рэжыму працы. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Так, на гэтым тыдні праводзіцца дэзапрацоўка і плануецца адкрыццё Бабруйскага анкалагічнага дыспансера. У гэтыя ж дні перапрафілюецца і пачынае працаваць у звычайным рэжыме Магілёўскі абласны скурна-венералагічны дыспансер.
Моладзь Магілёўскай вобласці запрашаюць да ўдзелу ў міжнародным літаратурным конкурсе, прысвечаным вайне і К. Сіманаву
Моладзь Магілёўскай вобласці запрашаюць да ўдзелу ў міжнародным літаратурным конкурсе «Гэта трэба –не мёртвым! Гэта трэба жывым!». Творчае спаборніцтва з’яўляецца часткай міжнароднай патрыятычнай акцыі, прысвечанай памяці вядомага пісьменніка, паэта і журналіста, расказаў старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Аляксандр Казека.
Скульптуру магіляўчаніна Андрэя Вараб’ёва ўстанавілі ў Кітаі
Праца магілёўскага скульптара Андрэя Вараб’ёва заняла сваё месца ў парку Дружбы кітайскага горада Нанкін. Скульптура называецца «Кароль і каралева, або пясочныя гадзіны». Нанкін–пабрацім Магілёва. Выбраць месца для сваёй скульптуры Андрэй Вараб’ёў паспеў у пачатку 2020 года, яшчэ да таго, як праз пандэмію каранавіруса закрыліся ўсе межы. Паводле слоў аўтара, «Кароль і каралева, або пясочныя гадзіны»– гэта філасофскае разважанне пра каханне і рух часу.
У кансалідаваны бюджэт Бабруйска за студзень–май 2020 года паступіла Br 96,7 млн.
У кансалідаваны бюджэт Бабруйска за студзень–май 2020 года паступіла Br 96,7 млн., што на Br7,3 млн. больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. Асноўнымі бюджэтаўтваральнымі крыніцамі з’яўляліся: падаходны падатак з фізічных асоб–39,5%, ПДВ–18,5%, акцызы–10,2%, падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання–5,4%, зямельны падатак–3,9%, падатак на нерухомасць–3,6%.
ЕС выдзеліць 30 тыс. еўра на рэалізацыю рэгіянальных ініцыятыў Магілёўскай вобласці
У Магілёўскай вобласці яшчэ шэсць ідэй будуць падтрыманы Еўрапейскім Саюзам. Агульная сума грантаў–30 тыс. еўра. Пра гэта стала вядома на кірмашы «Мясцовыя ініцыятывы для мікрарэгіёнаў развіцця», якая праходзіла напярэдадні ў рэжыме анлайн.
Саўмін з 1 ліпеня адмяняе ўведзеныя ў сувязі з COVID-19 абмежаванні для транзітных перавозчыкаў
Савет Міністраў з 1 ліпеня адмяняе уведзеныя ў сувязі з COVID-19 абмежаванні для транзітных перавозчыкаў. Гэта прадугледжана пастановай урада ад 26 чэрвеня 2020 года № 372, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.