Камандны чэмпіянат Беларусі па настольным тэнісе сярод мужчынскіх і жаночых каманд I лігі пройдзе ў Магілёве 17–20 сакавіка. Такая інфармацыя размешчана на сайце Магілёўскага гарвыканкама.
Спаборніцтвы будуць праходзіць у спартыўным комплексе «Алімпіец». У іх прыме ўдзел па 10 мужчынскіх і жаночых каманд. Каманды-пераможцы ў наступным сезоне згуляюць у вышэйшай лізе.
Магілёўскую вобласць на чэмпіянаце прадставяць: сярод жанчын – ДЮСШ з Клічава, сярод мужчын – «Лакаматыў» з Магілёва.
Гульні пачаліся сёння а 14.00. Завершыцца камандны чэмпіянат у нядзелю, 20 сакавіка, а 14.00 узнагароджаннем пераможцаў і прызёраў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.07.2024 - 11:49
12.07.2024 - 09:21
Слонім і Бабруйск прымуць матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе
01.07.2024 - 10:27
Магілёўскі ЦАР выйграў усе матчы на старце чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе
28.06.2024 - 16:13